Logo Polskiego Radia
Print

Рух „За Свабоду” праводзіць справаздачныя сходы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2018 13:07
Сябры арганізацыі падводзяць вынікі дзейнасьці, а таксама абмяркоўваюць пляны на будучыню.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: andibreit/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рух „За Свабоду” праводзіць справаздачныя сходы
Сябры арганізацыі падводзяць вынікі дзейнасьці, а таксама абмяркоўваюць пляны на будучыню.
Па краіне праводзяцца справаздачныя сходы рэгіянальных суполак Руху „За Свабоду”. Сябры арганізацыі падводзяць вынікі дзейнасьці сваіх суполак за мінулыя паўтары гады, а таксама абмяркоўваюць пляны на будучыню.
Калі браць канкрэтна Гарадзенскую абласную арганізацыю, то па выніках сходу вырашана працаваць на паляпшэньне камунікацыі паміж рэгіянальнымі суполкамі Руху „За Свабоду”.
„Асноўная тэма – гэта дзейнасьць руху, бягучая таксама, ацэнка таго, што рабілі ў папярэднім годзе. Абмен інфармацыяй пра пляны й праграмы, дзейнасьць на ўзроўні рэгіёна, наладжваньне камунікацыі паміж рознымі гарадамі ў Гарадзенскай вобласьці. Тут былі прадстаўнікі ня толькі абласнога цэнтра, але яшчэ пяці рэгіянальных гарадоў. Мы дамовіліся пра тое, што будзем сустракацца як мага часьцей, і пэўную частку мерапрыемстваў перанясем на рэгіянальны ўзровень”, - кажа старшыня арганізацыі Юрась Губарэвіч:
Акрамя Гародні сустрэча таксама прайшла ў Гомелі, а наступная адбудзецца ў Магілёве.
На восень у Гародні заплянавана чарговая справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя абласной арганізацыі Руху „За Свабоду”.
racyja.com/аз

Па краіне праводзяцца справаздачныя сходы рэгіянальных суполак Руху „За Свабоду”. Сябры арганізацыі падводзяць вынікі дзейнасьці сваіх суполак за мінулыя паўтары гoду, а таксама абмяркоўваюць пляны на будучыню.

Калі браць канкрэтна Гарадзенскую абласную арганізацыю, то па выніках сходу вырашана працаваць на паляпшэньне камунікацыі паміж рэгіянальнымі суполкамі Руху „За Свабоду”.

„Асноўная тэма – гэта дзейнасьць руху, бягучая таксама, ацэнка таго, што рабілі ў папярэднім годзе. Абмен інфармацыяй пра пляны й праграмы, дзейнасьць на ўзроўні рэгіёна, наладжваньне камунікацыі паміж рознымі гарадамі ў Гарадзенскай вобласьці. Тут былі прадстаўнікі ня толькі абласнога цэнтра, але яшчэ пяці рэгіянальных гарадоў. Мы дамовіліся пра тое, што будзем сустракацца як мага часьцей, і пэўную частку мерапрыемстваў перанясем на рэгіянальны ўзровень”, - кажа старшыня арганізацыі Юрась Губарэвіч.

Акрамя Гародні сустрэча таксама прайшла ў Гомелі, а наступная адбудзецца ў Магілёве.

На восень у Гародні заплянавана чарговая справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя абласной арганізацыі Руху „За Свабоду”.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт