Logo Polskiego Radia
Print

ААН разьбярэцца, чаму ў Гомельскім рэгіёне забаранілі пікеты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2018 15:15
Судаленка: Гэта ўжо 268-я скарга, зарэгістраваная ў КПЧ ААН супраць беларускага ўраду.
pixabay.com/Public Domain/CC0

ААН разьбярэцца, чаму ў Гомельскім рэгіёне забаранілі пікеты
Судаленка: Гэта ўжо 268-я скарга, зарэгістраваная ў КПЧ ААН супраць беларускага ўраду.
Валанцёры Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Ала Раманчык і Натальля Шчукіна атрымалі паведамленьне з Камітэта ААН па правах чалавека аб рэгістрацыі 3 красавіка іх сумеснай скаргі.
У міжнароднай інстанцыі актывісткі абскардзяць забарону ўладаў на правядзеньне ў гомельскім рэгіёне сэрыі пікетаў у падтрымку цэласнасьці й незалежнасьці Беларусі. Масавыя мерапрыемствы актывісткі мелі намер правесьці ў мінулым годзе ў Брагіне, Лоеве, Жлобіне й Мазыры, аднак мясцовыя ўлады не дазволілі ні адзін з заяўленых пікетаў. Раённыя суды й Гомельскі абласны суд не задаволілі скаргі на забарону мірных сходаў.
Актывісткі таксама лічаць, што рашэньні Брагінскага, Лоеўскага, Жлобінскага й Мазырскага райвыканкама, якія рэгулююць парадкі правядзеньня масавых мерапрыемстваў у райцэнтрах, парушаюць фундамэнтальныя правы грамадзян - на свабоду мірных сходаў і выказваньня думак, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
„Беларусь не выконвае міжнародныя абавязкі, паколькі нацыянальны закон аб масавых мерапрыемствах зьмяшчае двухсэнсоўныя й расплывістыя нормы, якія могуць трактавацца й тлумачацца па-рознаму. Таму ў скарзе ў КПЧ ААН мы просім усталяваць ня толькі факт парушэньня правоў грамадзян з боку дзяржавы, але й рэкамэндаваць беларускаму ўраду прывесьці нацыянальнае заканадаўства аб мірных сходах у адпаведнасьць з міжнароднымі абавязкамі”, - пракамэнтаваў сытуацыю кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка.
Паводле яго, гэта ўжо 268-я скарга, зарэгістраваная ў Камітэт ААН па правах чалавека супраць беларускага ўраду, 80 зь якіх былі падрыхтаваныя й зарэгістраваныя Гомельскім Цэнтрам стратэгічных цяжбаў.
У мінулым годзе грамадзкія актывісты з Гомеля Зінаіда Шуміліна і яшчэ 11 чалавек атрымалі адказ з Камітэта ААН па правах чалавека, які ўстанавіў, што правы 12 жыхароў Гомеля на свабоду мірных сходаў і на выказваньне думак былі парушаныя дзяржавай. Згодна з рашэньнем Камітэта ААН па правах чалавека, беларускія ўлады павінны апублікаваць дадзенае рашэньне, прывесьці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасьць з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах і забясьпечыць пацярпелым матэрыяльную кампэнсацыю нанесенай шкоды.
gomelspring.org /spring96.org/аз

gomelspring.org/spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт