Logo Polskiego Radia
Print

Берасьце: прыфіляктычныя гутаркі напярэдадні мітынгу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2018 12:37
Выклікі тычацца збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў Берасьця, раёна і вобласьці ў сувязі са стратай даверу.
youtube.com/screen

Берасьце: прыфіляктычныя гутаркі напярэдадні мітынгу
Напярэдадні дазволенага Берасьцейскім гарвыканкамам мітынгу “Берасьцейцы супраць Сьвінцу”, які плянуецца правесьці ў абласным цэнтры 29 красавіка, берасьцейцаў пачалі выклікаць на прафіляктычныя гутаркі. Некалькі грамадзян запрасілі на “прафіляктыку” да ўчастковага інспэктара Васіля Ігнатоўскага.
Як паведамляе праваабаронца “Вясны” Ўладзімір Вялічкін, выклікі тычацца збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў Берасьця, раёна і вобласьці ў сувязі са стратай даверу.
Адна з выкліканых, Ала Іванаўна, адмовілася адказваць на пытаньні ўчастковага, спасылаючыся на арт.27 Канстытуцыі РБ. Была праведзеная гутарка аб недапушчальнасьці парушэньня парадку правядзеньня масавых мерапрыемствах, за што прадугледжаная адказнасьць па ч.1. арт. 23.34 КаАП. Магчымы штраф і нават арышт.
Выявілася, што асобы, якіх выклікаюць супрацоўнікі міліцыі, 22 красавіка зьбіралі подпісы за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна і вобласьці побач з цэнтральным рынкам.
Камбінат па перапрацоўцы асабліва небясьпечных адходаў “АйПауэр” будуецца з парушэньнямі дзеючага заканадаўства, але абласныя і раённыя чыноўнікі закрываюць на гэта вочы і будаўніцтва працягваецца, бо выгаду ад гэтага прадпрыемства атрымаюць толькі яны. Жыхарам жа дастануцца хіба што хваробы і пакуты.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт