Logo Polskiego Radia
Print

Парафіяльны фэст і адкрыцьцё помніка Касьцюшку пройдуць у Косаве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.05.2018 06:05
  • Рэлігія 0605.mp3
Многія стагодзьдзі перад абразом Маці Божай Ласкавай малітвы ўзносілі мясцовыя вернікі і шматлікія паломнікі.
фота: catholic.by

Парафіяльны фэст і адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку пройдуць у Косаве
12 траўня ў мястэчку Косава (Івацэвіцкі р-н) адбудзецца парафіяльны фэст з нагоды ўспаміну Маці Божай Ласкавай. У галоўным алтары мясцовага касьцёла знаходзіцца аднайменны цудадзейны абраз. Многія стагодзьдзі перад ім праз заступніцтва Панны Марыі ўзносілі малітвы мясцовыя вернікі і шматлікія паломнікі, паведамляе католік.бай
У гэты дзень у 13.00 з нагоды ўспаміну Маці Божай Ласкавай пройдзе адпустовая ўрачыстасьць і парафіяльны фэст у старадаўняй косаўскай сьвятыні.
Перад гэтым, у 12.00, адбудзецца яшчэ адна адметная падзея, зьвязаная з касьцёлам і мястэчкам. Дзякуючы стараньням грамадзкасьці і дзяржаўных уладаў пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё велічнага помніка Тадэвушу Касьцюшку на яго малой радзіме каля сядзібы-музэя Касьцюшкаў ва ўрочышчы Мерачоўшчына на ўскраіне Косава. Для мясцовай парафіі гэта таксама важная падзея, бо гэты нацыянальны герой Беларусі належаў да косаўскай парафіі і быў ахрышчаны ў мясцовым касьцёле ў 1746 г.
Косаўскія вернікі запрашаюць усіх гасьцей і пілігрымаў на парафіяльны фэст і сьвятую Імшу перад цудадзейным абразом Маці Божай Ласкавай.

12 траўня ў мястэчку Косава (Івацэвіцкі р-н) адбудзецца парафіяльны фэст з нагоды ўспаміну Маці Божай Ласкавай. У галоўным алтары мясцовага касьцёла знаходзіцца аднайменны цудадзейны абраз. Многія стагодзьдзі перад ім праз заступніцтва Панны Марыі ўзносілі малітвы мясцовыя вернікі і шматлікія паломнікі.

У гэты дзень у 13.00 з нагоды ўспаміну Маці Божай Ласкавай пройдзе адпустовая ўрачыстасьць і парафіяльны фэст у старадаўняй косаўскай сьвятыні.

Перад гэтым, у 12.00, адбудзецца яшчэ адна адметная падзея, зьвязаная з касьцёлам і мястэчкам. Дзякуючы стараньням грамадзкасьці і дзяржаўных уладаў пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё велічнага помніка Тадэвушу Касьцюшку на яго малой радзіме каля сядзібы-музэя Касьцюшкаў ва ўрочышчы Мерачоўшчына на ўскраіне Косава. Для мясцовай парафіі гэта таксама важная падзея, бо гэты нацыянальны герой Беларусі належаў да косаўскай парафіі і быў ахрышчаны ў мясцовым касьцёле ў 1746 г.

Косаўскія вернікі запрашаюць усіх гасьцей і пілігрымаў на парафіяльны фэст і сьвятую Імшу перад цудадзейным абразом Маці Божай Ласкавай.

catholic.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт