Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня суд над зборшчыкамі подпісаў у Берасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.05.2018 08:44
Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў i Дзьмітрый Андрасюк абвінавачаныя ў парушэньні арт. 23.34 КаАП.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Сёньня суд над зборшчыкамі подпісаў у Берасьці
Актывісты абвінавачаныя ў парушэньні арт. 23.34 КаАП.
У Берасьці пад час збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна й вобласьці, якія далі дазвол на будаўніцтва акамулятарнага завода, 6 траўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі траіх актывістаў. Гэта блёгеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, а таксама Дзьмітрый Андрасюк.
Нягледзячы на тое, што яны вялі збор подпісаў ля ўваходу на Калгасны рынак адпаведна Закона аб зваротах грамадзян, людзі ў цывільным, якія не прадставіліся, аб'явілі, што затрымліваюць актывістаў за парушэньне арт. 23.34 КаАП.
Стала вядома, што ўсіх затрыманых пакідаюць пад вартай да суду ў панядзелак, 7 траўня. Раман Кісляк напісаў скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт