Logo Polskiego Radia
Print

Мінчане пратэстуюць супраць высечкі дрэў у Севастопальскім парку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2018 17:41
Па вэрсіі менскіх уладаў, „дрэвы падлягалі выдаленьню, бо былі небясьпечнымі".
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: JerzyGorecki/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінчане пратэстуюць супраць высечкі дрэў у Севастопальскім парку
Па вэрсіі менскіх уладаў, „дрэвы падлягалі выдаленьню, бо былі небясьпечнымі".
Мінчане пратэстуюць з нагоды высечкі дрэў у Севастопальскім парку.
Як паведамілі БелаПАН прадстаўнікі ініцыятыўнай групы жыхароў Зялёнага Лугу, на працягу апошніх некалькіх гадоў у Севастопальскім парку яны назіраюць валку дрэў. У пачатку сакавіка 2018 году, калі высечка актывізавалася, грамадзяне пачалі калектыўна зьвяртацца па тлумачэньні на ўнітарнае прадпрыемства „Зелянбуд Першамайскага раёна Менска” і ў адміністрацыю Першамайскага раёна.
Па вэрсіі ўладаў, „дрэвы падлягалі выдаленьню, бо былі небясьпечнымі". Мясцовыя жыхары ж сьцьвярджаюць, што многія высечаныя дрэвы знаходзіліся ў здавальняючым стане й выдаленьню не падлягалі. Яны лічаць, што пад выглядам санітарнай высечкі адбываецца зьнішчэньне парку, таму накіравалі адпаведны зварот на УП „Зелянбуд” і ў адміністрацыю раёна з просьбай азнаёміць іх з дакумэнтамі, якія тычацца выдаленьня дрэў.
За выключэньнем аднаго заключэньня, у якім пры гэтым не было схемы разьмяшчэньня выдаленых дрэў (таксацыйнага пляна), УП „Зелянбуд” і адміністрацыя раёна адмовілі грамадзянам у экалягічнай інфармацыі, адзначылі актывісты.
Пры гэтым, падкрэсьліваюць яны, на месцы выдаленых дрэў (уздоўж вуліцы Севастопальскай ад вуліцы Кутузава да дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра) кампэнсацыйныя пасадкі не ажыцьцяўляюцца.
Абураныя гэтым жыхары калектыўна зьвярнуліся ў пракуратуру Першамайскага раёна, Менскі гарадзкі камітэт аховы прыродных рэсурсаў, камітэт дзяржкантролю і ў ДАІ Першамайскага раёна з просьбай аднаўленьня законнасьці, паведамляе ініцыятыўная група.
belapan.com/аз

Мінчане пратэстуюць з нагоды высечкі дрэў у Севастопальскім парку.Як паведамілі БелаПАН прадстаўнікі ініцыятыўнай групы жыхароў Зялёнага Лугу, на працягу апошніх некалькіх гадоў у Севастопальскім парку яны назіраюць валку дрэў.

Упачатку сакавіка 2018 году, калі высечка актывізавалася, грамадзяне пачалі калектыўна зьвяртацца па тлумачэньні на ўнітарнае прадпрыемства „Зелянбуд Першамайскага раёна Менска” і ў адміністрацыю Першамайскага раёна.

Па вэрсіі ўладаў, „дрэвы падлягалі выдаленьню, бо былі небясьпечнымі". Мясцовыя жыхары ж сьцьвярджаюць, што многія высечаныя дрэвы знаходзіліся ў здавальняючым стане й выдаленьню не падлягалі. Яны лічаць, што пад выглядам санітарнай высечкі адбываецца зьнішчэньне парку, таму накіравалі адпаведны зварот на УП „Зелянбуд” і ў адміністрацыю раёна з просьбай азнаёміць іх з дакумэнтамі, якія тычацца выдаленьня дрэў.

За выключэньнем аднаго заключэньня, у якім пры гэтым не было схемы разьмяшчэньня выдаленых дрэў (таксацыйнага пляна), УП „Зелянбуд” і адміністрацыя раёна адмовілі грамадзянам у экалягічнай інфармацыі, адзначылі актывісты.

Пры гэтым, падкрэсьліваюць яны, на месцы выдаленых дрэў (уздоўж вуліцы Севастопальскай ад вуліцы Кутузава да дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра) кампэнсацыйныя пасадкі не ажыцьцяўляюцца.

Абураныя гэтым жыхары калектыўна зьвярнуліся ў пракуратуру Першамайскага раёна, Менскі гарадзкі камітэт аховы прыродных рэсурсаў, камітэт дзяржкантролю і ў ДАІ Першамайскага раёна з просьбай аднаўленьня законнасьці, паведамляе ініцыятыўная група.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт