Logo Polskiego Radia
Print

Паслабленьня пакараньня для распаўсюджвальнікаў наркотыкаў ня будзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.05.2018 15:41
Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам.
pixabay.com/Public Domain CC0

Лукашэнка: паслабленьня пакараньня для распаўсюджвальнікаў наркотыкаў ня будзе
Сустракаючыся ў аўторак, 8 траўня, са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што паслабленьні адказнасьці ў дачыненьні да распаўсюджвальнікаў наркотыкаў ня будзе. Пра гэта пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам паведаміў кіраўнік Вярхоўнага суду.
Валянцін Сукала распавёў журналістам, што яны абмеркавалі пытаньні барацьбы з наркаманіяй і злачынствамі, зьвязанымі з наркотыкамі. І Аляксандар Лукашэнка адназначна сказаў, што паслабленьняў у дачыненьні да распаўсюджвальнікаў наркотыкаў быць ня можа. Нейкія паслабленьні і ласкі, паводле яго слоў, магчымыя толькі ў дачыненьні да спажыўцоў.
Старшыня Вярхоўнага суда таксама пракамэнтаваў галадоўку жанчын-актывістак грамадзкай ініцыятывы «Матчын рух 328», якія адмовіліся ад ежы, каб дамагчыся зьмякчэньня пакараньняў па артыкуле 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналягаў) і перагляду спраў сваякоў, якія атрымалі вялікія тэрміны за продаж наркотыкаў.
«Што тычыцца той формы, якая сёньня выбрана групай маці, то гэта зьяўляецца недапушчальным, гэта ціск і ўмяшаньне ў правасудзьдзе. І гэта ня той спосаб, які павінен быць у нас», – заявіў ён.
Валянцін Сукала зьвярнуў увагу, што сярод жанчын, якія абвясьцілі галадоўку, у Вярхоўны суд зьвярталіся толькі шэсьць, і ў двух выпадках пакараньне было зьніжана. Паводле яго слоў, ёсьць законны спосаб звароту ў Вярхоўны суд з нагляднымі скаргамі па кожным канкрэтным выпадку, але ўсеагульнага паслабленьня, асабліва для распаўсюднікаў, не прадугледжваецца.
https://telegraf.by/2018/05/54/394516-lukashenko-poslableniya-nakazaniya-dlya-rasprostranitelei-narkotikov-ne-budet

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт