Logo Polskiego Radia
Print

Камітэт правоў чалавека ААН устаў на бок Маі Абромчык

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.05.2018 17:14
У 2010 годзе яна была зьбітая міліцыянтам, які зламаў ёй нагу.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У разьбіральніцтве «Абромчык супраць Беларусі» Камітэт правоў чалавека ААН устаў на бок Маі Абромчык, піша на Facebook расейскі адвакат Сяргей Галубок.
Камітэт вырашыў, што Мая Абромчык назірала за мірным сходам у цэнтры Менску 19 сьнежня 2010 году (тады пратэставалі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў), была зьбітая міліцыянтам, які зламаў ёй нагу. У выніку яна правяла 7 дзён у шпіталі. Камітэт лічыць гэтае зьбіцьцё парушэньнем правоў чалавека, а адказныя за яго, адзначаецца ў рашэньні, засталіся непакаранымі.
«Камітэт лічыць, што пададзеныя факты паказваюць, што дзяржава ня здолела адэкватна расьсьледаваць абвінавачаньні, – гаворыцца ў рашэньні. – У гэтым выпадку дзяржаўны бок абавязаны: а) правесьці поўнае і эфэктыўнае расьсьледаваньне абвінавачаньняў заяўніцы пра жорсткае абыходжаньне, прыцягнуць да адказнасьці вінаватых і пакараць іх адпаведнымі мерамі; в) даць адэкватную кампэнсацыю, у тым ліку пакрыцьцё любых судовых і мэдычных выдаткаў, а таксама нематэрыяльных стратаў заяўніцы; с) прынесьці афіцыйныя прабачэньні заяўніцы.
Дзяржава таксама абавязаная прыняць усе неабходныя захады ў прадухіленьні аналягічных парушэньняў у будучыні праз свае абавязаньні як падпісанта Факультатыўнага пратаколу, каб супрацоўнічаць у духу Камітэту».
Адвакатка Альвіна Мінгазава, якая бараніла інтарэсы Абромчык, тлумачыць: Беларусь толькі фармальна, але не фактычна абавязаная выконваць рашэньні Камітэту.
«Такія рашэньні абавязваюць найперш выконваць правы і больш не дапускаць парушэньняў. Гэта асноўнае: прыняць да ўвагі, больш не паўтараць, – кажа Мінгазава. – Кампэнсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды, пошук вінаватых, просьбы прабачыць – усё гэта хутчэй рэкамэндацыі, бо ніякіх рычагоў ціску на дзяржаву ў Камітэту правоў чалавека няма. Ды апрыёры дзяржава павінна гэта выконваць, у міжнароднай супольнасьці гэта ўлічваецца».
Адвакатка кажа, што ў гэтым пляне Камітэт ААН адрозьніваецца ў горшы бок ад Эўрапейскага суду ў правах чалавека, аднак беларусы ня могуць зьвяртацца ў Эўрапейскі суд з позвамі супраць сваёй дзяржавы, бо Беларусь не ўваходзіць у Раду Эўропы – хіба толькі супраць іншай дзяржавы, «дасяжнай» для гэтага суду.
Мінгазава пакуль не змагла абмеркаваць вынікі разгляду скаргі ў камітэце ААН з самой Абромчык, але мяркуе, што тая будзе рада такому выніку.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт