Logo Polskiego Radia
Print

Вандроўны фэстываль вулічных тэатраў паедзе ў тур па краіне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.05.2018 15:51
  • культура 09.05.mp3
Больш за 70 артыстаў на працягу лета прынясуць сьвята жыхарам вялікіх і малых гарадоў Беларусі.
annca/pixabay.com/CC0

Першы ў гісторыі Беларусі вандроўны фэстываль вулічных тэатраў і цырка "Караван радасьці" адправіцца 19 траўня ў тур па краіне. Больш за 70 артыстаў на працягу лета прынясуць сьвята дзясяткам тысяч жыхароў вялікіх і малых населеных пунктаў Беларусі.
Стартуе караван у Баранавічах у час сьвяткаваньня Дня горада. Цыркачы і вулічныя акторы бясплатна выступяць на трох пляцоўках у самым цэнтры горада. Гледачы змогуць убачыць цыркавыя шоў, дзіцячыя спэктаклі, клаўнаду, незвычайныя пэрформансы і нават жывыя статуі. Закрые праграму незвычайны спэктакль пра Дон Кіхота, дзе жадаючыя змогуць стаць удзельнікамі мучной бітвы.
Пасьля Баранавіч "Караван радасьці" будуць сустракаць у Наваполацку, Кобрыне, Жодзіне, Заслаўі і гарпасёлку Зэльва Гарадзенскай вобласьці. "Мы хочам, каб вулічныя артысты зрабілі беларускія гарады яшчэ больш яркімі, прыгожымі, энэргічнымі, - растлумачыў арт-дырэктар праекту Ўладзімір Галак. - Пры стварэньні праекта мы натхняліся творчасьцю больш вопытных калег з Расеі і Заходняй Эўропы. Хочам такім чынам далучыць беларускіх гледачоў да сучаснага мастацтва. Таксама гэты праект быў бы немагчымы без ініцыятывы гарадзкіх і раённых выканаўчых камітэтаў, якія пайшлі на такі экспэрымэнт".

Першы ў гісторыі Беларусі вандроўны фэстываль вулічных тэатраў і цырка "Караван радасьці" адправіцца 19 траўня ў тур па краіне. Больш за 70 артыстаў на працягу лета прынясуць сьвята дзясяткам тысяч жыхароў вялікіх і малых населеных пунктаў Беларусі.

Стартуе караван у Баранавічах у час сьвяткаваньня Дня горада. Цыркачы і вулічныя акторы бясплатна выступяць на трох пляцоўках у самым цэнтры горада. Гледачы змогуць убачыць цыркавыя шоў, дзіцячыя спэктаклі, клаўнаду, незвычайныя пэрформансы і нават жывыя статуі. Закрые праграму незвычайны спэктакль пра Дон Кіхота, дзе жадаючыя змогуць стаць удзельнікамі мучной бітвы. Пасьля Баранавіч "Караван радасьці" будуць сустракаць у Наваполацку, Кобрыне, Жодзіне, Заслаўі і гарпасёлку Зэльва Гарадзенскай вобласьці.

"Мы хочам, каб вулічныя артысты зрабілі беларускія гарады яшчэ больш яркімі, прыгожымі, энэргічнымі, - растлумачыў арт-дырэктар праекту Ўладзімір Галак. - Пры стварэньні праекта мы натхняліся творчасьцю больш вопытных калег з Расеі і Заходняй Эўропы. Хочам такім чынам далучыць беларускіх гледачоў да сучаснага мастацтва. Таксама гэты праект быў бы немагчымы без ініцыятывы гарадзкіх і раённых выканаўчых камітэтаў, якія пайшлі на такі экспэрымэнт".

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт