Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пачалі ствараць камісіі па дармаедах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2018 13:12
Забясьпечваць працу камісій, у якія ўключаць дэпутатаў, мэдыкаў, прадстаўнікоў ЖКГ, будуць райвыканкамы.
Фэйсбук/А.Лябедзька

У Беларусі пачалі ствараць камісіі па дармаедам
У рэгіёнах Беларусі пачалі ствараць пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі работы па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва. Іх стварэньне прадугледжана абноўленым дэкрэтам аб дармаедзтве. Забясьпечваць працу камісій, у якія ўключаць дэпутатаў, мэдыкаў, прадстаўнікоў ЖКГ, прафсаюзаў, «Белай Русі», будуць райвыканкамы.
Камісіі будуць фармаваць сьпісы дармаедаў, апавяшчаць аб унясеньні ў гэты пералік і дапамагаць дармаедам у пошуку працы, накіроўваць іх у цэнтры занятасьці, «арыентаваць» на легальную дзейнасьць і прымаць рашэньні аб накіраваньні ў ЛПП тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцьця. Паведамляць пра ўключэньне ня занятага ў эканоміцы ў сьпіс дармаедаў будуць не пазьней дзясятага чысла другога месяца кожнага квартала.
Камісіі таксама будуць разглядаць заявы ад дармаедаў і іх сваякоў аб поўным або частковым вызваленьні ад аплаты ЖКГ па поўных тарыфах. У заяве трэба будзе назваць прычыну, па якой варта вызваліць ад выплаты. Калі заяву падаюць сваякі дармаеда, трэба напісаць прычыну, чаму ён ня можа гэта зрабіць сам.
Акрамя таго, камісіі змогуць запытваць у дзяржорганаў і іншых арганізацый любой формы ўласнасьці інфармацыю па пытаньнях, якія адносяцца да яе дзейнасьці.
Рашэньне камісія прымае адкрытым галасаваньнем, калі на пасяджэньні прысутнічае ня менш як дзьве трэці яе ўдзельнікаў. Яно будзе прынятым, калі за яго прагаласуе больш за палову прысутных чальцоў камісіі. Пры роўнасьці галасоў прымуць рашэньне, за якое прагаласаваў кіраўнік пасяджэньня.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт