Logo Polskiego Radia
Print

У парлямэнце абмяркоўваўся абноўлены дэкрэт па дармаедзтве

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.05.2018 13:41
Тым, хто працуе за мяжой, трэба будзе дакумэнтальна пацьвердзіць працаўладкаваньне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Якім чынам ня трапіць у сьпіс дармаедаў, калі хтосьці праце за мяжой? Пра гэта заявіла міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч у парлямэнце, дзе абмяркоўваўся абноўлены дэкрэт па дармаедзтве.

Тым, хто легальна працуе за мяжой, каб не патрапіць у сьпіс дармаедаў, трэба будзе дакумэнтальна пацьвердзіць працаўладкаваньне за мяжой. Пры гэтым для гэтага ня трэба будзе прыходзіць у камісіі.

– Будзе распрацавана на адпаведных сайтах адпаведнае акно, дзе чалавек у электронным выглядзе можа паведаміць пра тое, што ён працуе ў Расеі ці іншай краіне, на такім прадпрыемстве. Гэта практыка была і па папярэднім дэкрэце, яна вельмі добра сябе паказала, – адзначыла Ірына Касцевіч.

Усе прысутныя дэпутаты прагаласавалі за абноўлены закон, акрамя Ганны Канапацкай і Алены Анісім. Дэкрэт аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва прадставіла Ірына Касьцевіч. Паводле яе слоў, у краіне « упершыню ўкаранёны комплексны падыход па маніторынгу сытуацыі на рынку працы», «дэкрэт накіраваны на фармаваньне ўмоў, пры якіх грамадзянін будзе сам зацікаўлены ў афіцыйным працаўладкаваньні».

www.nn.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт