Logo Polskiego Radia
Print

У Нясьвіжы на будоўлі знайшлі астанкі больш чым 150 чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.05.2018 15:29
Цяпер пошук астанкаў на месцы масавага расстрэлу часоў Вялікай Айчыннай вайны працягваецца.
фота: mlyn.by

Падчас будаўніцтва новага мікрараёну ў Нясьвіжы знайшлі астанкі больш за 150 чалавек, але іх можа быць значна больш.

Будаўнікі наткнуліся на чалавечыя парэшткі ў канцы красавіка ў раёне працягу вуліцы Савецкай, дзе ўзводзіцца новы мікрараён. Пасьля таго як экскаватар выкапаў косткі, тут пачаў працаваць пошукавы батальён. За тры тыдні зь зямлі дасталі астанкі больш за 150 чалавек, піша mlyn.by са спасылкай на ваеннага камісара Нясвіскага і Капыльскага раёнаў Андрэя Марозава.

Цяпер пошук астанкаў на месцы масавага расстрэлу часоў Вялікай Айчыннай вайны працягваецца.

«Рэшткі часткова ідэнтыфікаваныя. Гэта былі мірныя жыхары, у тым ліку жанчыны й дзеці, а таксама чатырнаццаць ваеннапалонных. Яны маглі быць расстраляныя ў пэрыяд з 1941 па 1943 год», – адзначыў Марозаў.

Невядома, колькі яшчэ парэшткаў знойдзе пошукавы батальён. Нясвіскі раён быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі з 25 чэрвеня 1941 году па 4 ліпеня 1944 году. За гады акупацыі немцы й іх пасобнікі замучылі й расстралялі больш за 10 тысяч мясцовых жыхароў.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт