Макей і Лаўроў падпішуць пагадненьне аб прызнаньні віз для заўзятараў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.05.2018 15:04
Таксама Ўладзімір Макей і Сяргей Лаўроў зьбіраюцца абмеркаваць шэраг пытаньняў аб узаемным супрацоўніцтве.
Міністры замежных спраў Беларусі й Расеі Ўладзімір Макей і Сяргей Лаўроў фота: МЗС Беларусі
Макей і Лаўроў падпішуць пагадненьне аб прызнаньні віз для заўзятараў
На наступным тыдні міністры замежных спраў Беларусі й Расеі Ўладзімір Макей і Сяргей Лаўроў плянуюць падпісаць пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў. Гэта адбудзецца падчас візыту расейскага чыноўніка ў Беларусь, які заплянаваны на 28 і 29 траўня.
У прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі анансавалі падпісаньне міжурадавага пагадненьня аб пытаньнях, зьвязаных з уездам замежных грамадзян на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы. Дакумэнт аб узаемным прызнаньні віз на час правядзеньня Чэмпіянату сьвету па футболе плянуецца заключыць падчас рабочага візыту Сяргея Лаўрова ў Менск.

тэлеграф/вс