Logo Polskiego Radia
Print

Беларускай мовы стане больш

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 26.05.2018 09:19
З 2019 году дзяржаўныя ўстановы будуць абавязаны зьмяшчаць на сайтах базавую інфармацыю па-беларуску і па-расейску.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарФота: government.gov.by

З 2019 году сайты дзяржаўных органаў і арганізацый будуць абавязаны разьмяшчаць інфармацыю ня толькі па-расейску, як звычайна практыкуецца цяпер, але і па-беларуску. Аднак на стварэньне паралельных паўнацэнных вэрсій сайтаў на абедзьвюх дзяржаўных мовах разьлічваць ня варта.

У заканадаўстве захоўваецца фраза, якая дазваляе афармляць дакумэнтацыю “на беларускай і (або) расейскай мове”. Аднак вызначаны пералік інфармацыі, якая ў абавязковым парадку павінна разьмяшчацца на дзьвюх мовах.

Пра гэта паведаміла Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у адказе на зварот Партыі БНФ пра зьмены ў закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, якія былі прыняты Парлямэнтам Беларусі яшчэ 19 красавіка ў першым чытаньні.

У абавязковым парадку як на расейскай, так і на беларускай мове сайты павінны будуць разьмяшчаць: агульную інфармацыю пра арганізацыю (назва, адрас, рэжым работы, іншая кантактная інфармацыя), інфармацыю аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб (парадак, час і месца прыёму грамадзян, парадак разгляду зваротаў), інфармацыю аб адміністрацыйных працэдурах, інфармацыю аб таварах, работах, паслугах, якія аказваюцца арганізацыяй, інфармацыю аб формах зваротнай сувязі.

Сайты дзяржаўных арганізацый ня будуць абавязаны дубляваць стужку навін на беларускай і расейскай мовах.

Narodny.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт