Logo Polskiego Radia
Print

Абвінавачаным у наркагандлю беларусам пагражае да 20 гадоў калёніі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2018 13:56
Год таму ў Мастоўскім раёне апэратыўнікі затрымалі аўтамабіль з жыхарамі Слуцка і Салігорска.
www.pixabay.com

У бліжэйшы час справа двух беларусаў, затрыманых падчас міжнароднай антынаркатычнай апэрацыі «Пірэнейскі залом», будзе накіравана для вывучэньня пракурору.

Гаворка ідзе пра перакрыцьцё каналу пастаўкі гашышу з Марока праз Эўропу ў Расею, у Маскоўскую вобласьць. Схема злачыннага бізнэсу была раскрытая праваахоўнымі органамі пяці краін, у тым ліку Беларусі.

Як паведамляе СТВ, адпраўной кропкай расьсьледаваньня стала Гарадзенская вобласьць. Год таму ў Мастоўскім раёне апэратыўнікі затрымалі аўтамабіль з жыхарамі Слуцка і Салігорска. Газавы балон яны перарабілі пад схованку. У ім апынулася 70 скруткаў з рэчывам. Гэта быў гашыш. Усяго было канфіскавана больш за 35 кг наркотыку на 700 тыс. даляраў.

Былі выяўлены іншыя ўдзельнікі міжнароднай злачыннай групы, у якую ўваходзілі грамадзяне Малдовы і іншых краін.

Абвінавачаным у наркагандлю беларусам пагражае ад 10 да 20 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт