Logo Polskiego Radia
Print

Акумулятарны завод у Берасьці: праціўнікі будаўніцтва зноў выйшлі на плошчу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.05.2018 14:32
Такія сустрэчы ў горадзе праходзяць кожную нядзелю з 25 лютага.
photo: stopzavod.by

Акумулятарны завод у Берасьці: праціўнікі будаўніцтва зноў выйшлі на плошчу
Каля паўсотні праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся 27 траўня на плошчы Леніна ў Берасьці. Такія сустрэчы ў горадзе праходзяць кожную нядзелю з 25 лютага.
Людзі стаялі групамі, размаўлялі, абмяркоўвалі апошнія навіны, зьвязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства, кармілі галубоў. Асноўнай тэмай абмеркаваньня стаў далейшы разгляд 28 мая ў Берасьцейскім абласным судзе двух касацыйных скаргаў на рашэньне суда Маскоўскага раёна Берасьця, які адмовіў у задавальненьні пазову грамадзян і грамадзкага аб'яднаньня «Экадом» да ТАА «АйПауэр» і Берасьцейскага райвыканкаму. Пазоўнікі прасілі суд прыпыніць дзейнасьць «АйПауэра» па будаўніцтву завода да правядзеньня паўторнага грамадзкага абмеркаваньня актуальнага справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе.
У ходзе абмеркаваньня сытуацыі ўдзельнікі акцыі выказалі гатоўнасьць у выпадку, калі суд пакіне ў сіле рашэньне раённага суда, абскардзіць яго далей, у вышэйстаячых інстанцыях.
Узьвядзеньне акумулятарнага завода пачалося на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». Жыхары Берасьцейскага раёна і Берасьця лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт