Logo Polskiego Radia
Print

Берасьцейкі ў чарговы раз зьбіраюцца пратэставаць „супраць сьвінца”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.06.2018 17:37
Берасьцейцы змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніі „IPOWER”.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixaby. com/ CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixaby. com/ CC0 Public DomainPhoto: pixaby. com/ CC0 Public Domain


Берасьцейкі ў чарговы раз зьбіраюцца пратэставаць „супраць сьвінца”. Жанчыны падалі заяўку мясцовым уладам, каб выйсьці на два пікеты насупраць завода „IPOWER”, які будуецца ў свабоднай эканамічнай зоне пад Берасьцем.

Пікеты заплянаваны на 19 і 26 чэрвеня ды будуць мець назву „Берасьцейкі супраць сьвінца”.

Ужо пяць месяцаў берасьцейцы й жыхары прадмесьцяў змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніі „IPOWER”, бо лічаць гэтую вытворчасьць шкоднай. Было сабрана каля 40 тысяч подпісаў супраць будоўлі, неаднаразова праведзены дазволеныя й недазволеныя мясцовымі ўладамі масавыя акцыі пратэсту. Дзякуючы працы блёгераў выкрыты схаваныя факты датычныя будаўніцтва й іншыя мерапрыемствы.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт