Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці забаранілі мітынг супраць будоўлі акумулятарнага заводу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2018 11:45
Раман Кісьляк: забароны акцый будуць абскарджаны спачатку ў судзе, а затым у ААН.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Берасьці забаранілі мітынг супраць будоўлі акумулятарнага заводу
Раман Кісьляк: забароны акцый будуць абскарджаны спачатку ў судзе, а затым у ААН.
Берасьцейскія ўлады забаранілі мітынг супраць акумулятарнага заводу, што плянаваўся 10 чэрвеня ў цэнтры гораду. Заяўнікамі акцыі выступілі трое берасьцейцаў.
Падставай для адмовы стала рашэньне гарвыканкаму, у адпаведнасьці зь якім на плошчы Леніна не дапускаецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў, паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк.
Раней з аналягічнай прычыны Берасьцейскі гарвыканкам забараніў мітынг супраць акумулятарнага заводу, які плянаваўся на 31 сакавіка на плошчы Свабоды, а таксама дэманстрацыю й мітынг „Марш супраць сьвінцу” 3 чэрвеня.
„Я лічу, гарвыканкам спэцыяльна стварыў фармальныя падставы для забароны акцый у цэнтры гораду па заяве грамадзян. І гэта грубае парушэньне права людзей на мірныя сходы й свабоднае выказваньне сваёй думкі”, - заявіў Кісьляк. Ён дадаў, што забароны акцый супраць акумулятарнага заводу будуць абскарджаны спачатку ў судзе, а затым у Камітэце ААН па правах чалавека.
Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы „Аэрапорт” у свабоднай эканамічнай зоне „Брэст” ТАА „АйПаўэр” — рэзыдэнт СЭЗ. Падрадчык — кітайскае ТАА „Аньхойская зьнешнеэканамічная будаўнічая карпарацыя”.
На заводзе плянуюць наладзіць поўны цыкл вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэй. Жыхары Берасьця й Берасьцейскага раёну лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.
Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці працягваюцца ад пачатку 2018 году, калі людзі даведаліся пра будоўлю. Актывісты сабралі больш за 37 тысяч подпісаў супраць заводу ды накіравалі іх у адміністрацыю Лукашэнкі. Штонядзелі пратэстоўцы выходзяць на цэнтральную плошчу ў Берасьці.
belapan.by/svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт