Logo Polskiego Radia
Print

Міжнародныя арганізацыі заклікаюць Беларусь забараніць прымусовую працу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.06.2018 16:23
Афіцыйны Менск не да канца выконвае Канвэнцыю Аб недапушчэньні прымусовай працы»
Foto: https://twitter.com/ilo

Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) агучыў у Жэнэве сваё заключэньне аб выкананьні Беларусьсю Канвэнцыі «Аб недапушчэньні прымусовай працы».

Дакумэнт падрыхтаваны экспэртамі камітэту з улікам абмеркаваньня «беларускага пытаньня», якое адбылося 1 чэрвеня.

З заключэньня Камітэту вынікае, што МАП мае намер і надалей выкарыстоўваць свае кантрольныя мэханізмы для адсочваньня сытуацыі з прымусовай працай у Беларусі.

Камітэт заклікаў беларускі урад працягваць супрацоўніцтва з МАП, каб дамагчыся поўнай забароны прымусовай працы, і запатрабаваў ад афіцыйнага Менску справаздачы аб прывядзеньні заканадаўства і практыкі ў адпаведнасьць з Канвэнцыяй.

Паводле Радыё Свабода/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт