Logo Polskiego Radia
Print

КДБ правёў масавыя затрыманьні карумпаваных чыноўнікаў Мінздраву

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.06.2018 15:15
Больш за дзесяць чалавек затрыманыя ў рамках найбуйнейшай за ўсю гісторыю антыкарупцыйнай апэрацыі КДБ.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

КДБ правёў небывалыя масавыя затрыманьні карумпаваных чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя
Больш за дзесяць чалавек затрыманыя ў рамках найбуйнейшай за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі антыкарупцыйнай апэрацыі КДБ у дачыненьні да чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя. Пад удар КДБ патрапіў нават набліжаны да прэзыдэнта генэрал.
Крыху больш за тыдзень таму КДБ затрымаў дырэктара РУП «Цэнтар экспэртыз і выпрабаваньняў у ахове здароўя» Міністэрства аховы здароўя Аляксандра Сталярова. Гэта стала пачаткам буйнамаштабнай апэрацыі супраць карумпаваных чыноўнікаў. Гаворка ідзе пра пастаўкі ў беларускія мэдустановы абсталяваньня ня толькі па завышаных цэнах, але і па відавочна ашуканскіх схемах, без адпаведных сэртыфікатаў альбо з сэртыфікатамі, выдадзенымі Цэнтрам экспэртыз у рамках карупцыйнай змовы.
Як атрымалася высьветліць « Ежедневнику», увесь мінулы тыдзень у КДБ актыўна звозіліся для допытаў людзі, так ці інакш датычныя да правядзеньня тэндэраў па закупцы мэдыцынскага абсталяваньня, яго пастаўках або сэртыфікацыі. Хтосьці пасьля допыту вяртаўся дадому, а нехта адпраўляўся наўпрост у Сьледчы ізалятар КДБ. Па папярэдніх дадзеных, пакуль не пацьверджаных афіцыйна, затрыманыя ня менш за 10 чалавек.
Само Міністэрства аховы здароўя з гэтай нагоды захоўвае маўчаньне і не адказвае на пытаньні. КДБ таксама не выказваецца.
Ежедневник

Больш за дзесяць чалавек затрыманыя ў рамках найбуйнейшай за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі антыкарупцыйнай апэрацыі КДБ у дачыненьні да чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя. Пад удар КДБ патрапіў нават набліжаны да прэзыдэнта генэрал.

Крыху больш за тыдзень таму КДБ затрымаў дырэктара РУП «Цэнтар экспэртыз і выпрабаваньняў у ахове здароўя» Міністэрства аховы здароўя Аляксандра Сталярова. Гэта стала пачаткам буйнамаштабнай апэрацыі супраць карумпаваных чыноўнікаў. Гаворка ідзе пра пастаўкі ў беларускія мэдустановы абсталяваньня ня толькі па завышаных цэнах, але і па відавочна ашуканскіх схемах, без адпаведных сэртыфікатаў альбо з сэртыфікатамі, выдадзенымі Цэнтрам экспэртыз у рамках карупцыйнай змовы.

Як атрымалася высьветліць «Ежедневнику», увесь мінулы тыдзень у КДБ актыўна звозіліся для допытаў людзі, так ці інакш датычныя да правядзеньня тэндэраў па закупцы мэдыцынскага абсталяваньня, яго пастаўках або сэртыфікацыі. Хтосьці пасьля допыту вяртаўся дадому, а нехта адпраўляўся наўпрост у Сьледчы ізалятар КДБ. Па папярэдніх дадзеных, пакуль не пацьверджаных афіцыйна, затрыманыя ня менш за 10 чалавек.

Само Міністэрства аховы здароўя з гэтай нагоды захоўвае маўчаньне і не адказвае на пытаньні. КДБ таксама не выказваецца.

Ежедневник/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт