Logo Polskiego Radia
Print

У Нацыянальным музэі - польска-беларуская выстава

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.06.2018 08:34
  • Конь.mp3
Выстава «Equos. Koń. Конь» будзе экспанавацца на працягу летніх месяцаў.
Плякат са старонкі Польска інстытуту ў Менску

На працягу летніх месяцаў у Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь экспануецца выстава «Equos. Koń. Конь», арганізаваная сумесна Музэем Паўднёвага Падляшша і Нацыянальным мастацкім музэем Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытута ў Менску.
З самых старажытных часоў конь ня толькі зьяўляецца верным спадарожнікам чалавека ў рэальным жыцьці, але і адным з найпапулярнейшых вобразаў у літаратуры і мастацтве.
На выставе прадстаўлены творы эўрапейскіх мастакоў XVII–XXI стагодзьдзяў. Гэта дазваляе прадэманстраваць творы майстроў розных эпох, мастацкіх школ, стыляў і напрамкаў, а таксама інтэрпрэтацыю вобраза каня ў розных жанрах мастацтва.
Экспазыцыя выставы складаецца з некалькіх тэматычных разьдзелаў, якія аб’ядноўваюць творы з падобнымі сюжэтамі. Гэта дазволіць прадэманстраваць устойлівую цікавасьць мастакоў да пэўных тэм і матываў, зьвязаных з адлюстраваньнем коней.
На выставе паказана больш за дзьвесьце твораў з калекцый Музэя Паўднёвага Падляшша (Бяла-Падляска, Рэспубліка Польшча) і Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь.
Выстава будзе экспанавацца да 26 жніўня 2018 года.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт