Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская марка ўвайшла ў дзясятку лепшых у сьвеце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.06.2018 12:43
  • Беларуская марка.mp3
Марка «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годзьдзе Полацкай епархіі» заняла шостае месца.
фота: church.by

Марка «Беларуская праваслаўная царква. 1025-годзьдзе Полацкай епархіі» ўвайшла ў дзясятку лепшых у сьвеце.
У конкурсе на званьне самай прыгожай маркі сьвету 2017 года «Вялікі прыз выставы WIPA» ў Аўстрыі прыняло ўдзел больш за 70 краін, паведамляе сайт «Белпошты».
Шостае месца заняла Беларусь з маркай «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годзьдзе Полацкай епархіі».
Кубак «Галоўны прыз выставы WIPA» і званьне пераможцы атрымалі Фарэрскія выспы за блок «Фарэрскія нажы» з залатым цісьненьнем. У топ-10 таксама ўвайшлі Бразылія, Ліхтэнштэйн, Аргенціна, Люксэмбург, Партугалія, Фіджы, Бэльгія і Польшча.
Паштовы блок «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годзьдзе Полацкай епархіі» выпушчаны ў абарот 26 кастрычніка 2017 года. Мастак Тацьцяна Дольская, дызайн Яўгеніі Бядонік. У блоку тры маркі, пры яго вырабе выкарыстаная фігурная высечка і тэхналёгіі тэрмічнага цісьненьня матавай фальгой залацістага колеру і кангрэўнага цісьненьня. Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Т. Непагодзіна» накладам у 20 тысяч асобнікаў.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускай Праваслаўнай Царквой і Менскай духоўнай акадэміяй імя Сьвяціцеля Кірылы Тураўскага.

church.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт