Logo Polskiego Radia
Print

Лекарку звольнілі за ўдзел у дазволеным уладамі мітынгу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2018 10:32
Лекарка лічыць, што яе звольнілі за выступ аб шкодзе сьвінцу на мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
photo: stopzavod.by

Лекарку звольнілі за ўдзел у дазволеным уладамі мітынгу.
Суд Маскоўскага раёна Берасьця вынес 27 чэрвеня рашэньне па справе лекара-нэўроляга Цэнтральнай гарадзкой бальніцы Тацьцяны Фесікавай. Тацьцяна лічыць, што яе звальненьне зьвязана з выступам аб шкодзе сьвінцу на мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
У пазове ўстанове БГЦБ аб аднаўленьні на працы, выплаце сярэдняй заработнай платы за час вымушанага прагулу і кампэнсацыі маральнай шкоды суд адмовіў. Тацьцяна пакуль ня ведае ці будзе яна абскарджваць рашэньне суда ці не.
Як паведамляе «Берасьцейская Вясна», у першы дзень судовага паседжаньня па разглядзе скаргі лекара, яна патлумачыла суду:
«Я працавала 16 год лекарам, накіроўвала сваю дзейнасьць на ўдасканаленьне прафэсійных якасьцяў, ніколі ня мела скаргаў з боку пацыентаў і кіраўнікоў па месцы працы. 28 красавіка была ў графіку дзяжурстваў, 29 красавіка я выступіла на мітынгу, на наступны дзень кіраўнік пазваніла і сказала, што я магу на працу не выходзіць. А 2 траўня мне паведамілі, што трэба сустрэцца з глаўурачом Сяргеем Коўшыкам. Падчас размовы апошні паведаміў, што заканчвае са мной працоўныя адносіны праз званок ад «бальшога» чалавека. Я перакананая, што маё звальненьне зьвязана з маім выступам на мітынгу супраць будовы акумулятарнага завода«.
«Фесікава парушэньняў па працы не дапускала. Падчас гутаркі з галоўурачом, ёй прапанавалі поўную стаўку, яна адмовілася. На момант звальненьня працавала 6 лекараў з неабходных 8,75», – заявіла прадстаўніца ЦГБ.
Адвакат пазоўніка прапанавала наймальніку пайсьці на міравую і прыняць Фесікаву на сталую працу на 0,5 стаўкі. Аднак адказчык адмовіўся, матывуючы: «Каб лекары больш зараблялі..».
27 чэрвеня суд Маскоўскага раёна Берасьця прыняў рашэньне, згодна з якім у пазове ўстанове БГЦБ аб аднаўленьні на працы, выплаце сярэдняй заработнай платы за час вымушанага прагулу і кампэнсацыі маральнай шкоды адмовіць.

Суд Маскоўскага раёна Берасьця вынес 27 чэрвеня рашэньне па справе лекара-нэўроляга Цэнтральнай гарадзкой бальніцы Тацьцяны Фесікавай. Тацьцяна лічыць, што яе звальненьне зьвязана з выступам аб шкодзе сьвінцу на мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

У пазове ўстанове БГЦБ аб аднаўленьні на працы, выплаце сярэдняй заработнай платы за час вымушанага прагулу і кампэнсацыі маральнай шкоды суд адмовіў. Тацьцяна пакуль ня ведае ці будзе яна абскарджваць рашэньне суда ці не.

Як паведамляе «Берасьцейская Вясна», у першы дзень судовага паседжаньня па разглядзе скаргі лекара, яна патлумачыла суду:

«Я працавала 16 год лекарам, накіроўвала сваю дзейнасьць на ўдасканаленьне прафэсійных якасьцяў, ніколі ня мела скаргаў з боку пацыентаў і кіраўнікоў па месцы працы. 28 красавіка была ў графіку дзяжурстваў, 29 красавіка я выступіла на мітынгу, на наступны дзень кіраўнік пазваніла і сказала, што я магу на працу не выходзіць. А 2 траўня мне паведамілі, што трэба сустрэцца з глаўурачом Сяргеем Коўшыкам. Падчас размовы апошні паведаміў, што заканчвае са мной працоўныя адносіны праз званок ад «бальшога» чалавека. Я перакананая, што маё звальненьне зьвязана з маім выступам на мітынгу супраць будовы акумулятарнага завода».

«Фесікава парушэньняў па працы не дапускала. Падчас гутаркі з галоўурачом, ёй прапанавалі поўную стаўку, яна адмовілася. На момант звальненьня працавала 6 лекараў з неабходных 8,75», – заявіла прадстаўніца ЦГБ.

Адвакат пазоўніка прапанавала наймальніку пайсьці на міравую і прыняць Фесікаву на сталую працу на 0,5 стаўкі. Аднак адказчык адмовіўся, матывуючы: «Каб лекары больш зараблялі..».

27 чэрвеня суд Маскоўскага раёна Берасьця прыняў рашэньне, згодна з якім у пазове ўстанове БГЦБ аб аднаўленьні на працы, выплаце сярэдняй заработнай платы за час вымушанага прагулу і кампэнсацыі маральнай шкоды адмовіць.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт