Logo Polskiego Radia
Print

Генсакратар АБФФ апраўдваецца перад жанчынамі за сваё выказваньне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.07.2018 11:42
У інтэрвію тэлеканалу „Беларусь 5” Юрый Вяргейчык заявіў, што футбол „усё ж такі не жаночы від спорту”.
Жаночы футбол. Photo: skeeze/pixabay.com/CC0 Public DomainЖаночы футбол. Photo: skeeze/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: skeeze/pixabay.com/CC0 Public Domain

Генсакратар АБФФ апраўдваецца перад жанчынамі за сваё выказваньне
У інтэрвію тэлеканалу „Беларусь 5” Юрый Вяргейчык заявіў, што футбол „усё ж такі не жаночы від спорту”.
Генэральны сакратар асацыяцыі „Беларуская фэдэрацыя футбола” Юрый Вяргейчык афіцыйна папрасіў прабачэньня за сваё нядаўняе выказваньне аб тым, што футбол не жаночы від спорту, а прызначэньне жанчын — нараджаць дзяцей. Адпаведная заява апублікавана на сайце фэдэрацыі.
„Засмучаны, што мае словы выклікалі нэгатыўную рэакцыю ў грамадзтве й былі ўспрынятыя ў кантэксьце пэрспэктыў жаночага футбола Беларусі. Хацеў бы выказаць прабачэньні ўсім, каго закранулі або пакрыўдзілі мае словы”, — заявіў спартыўны дзеяч.
У заяве фэдэрацыі падкрэсьліваецца, што АБФФ з моманту заснаваньня бачыць сваёй асноўнай задачай разьвіцьцё „гульні нумар адзін на прасторах краіны”, а жаночы футбол — неад'емная частка сусьветнага спартыўнага руху.
„Мы паважаем права жанчын на выбар прафэсійнай дзейнасьці й вітаем сытуацыі, калі прыярытэты аддаюцца спорту”, — заявілі ў АБФФ.
Нагадаем, у інтэрвію тэлеканалу „Беларусь 5” 4 ліпеня Вяргейчык выказаў меркаваньне, што футбол „усё ж такі не жаночы від спорту”. „У маім разуменьні. Прызначэньне жанчыны — нараджаць, а не так працаваць і зьдзекавацца з арганізма. Усё ж такі спорт і футбол — гэта не толькі станоўчыя эмоцыі, гэта яшчэ й частка аддадзенага здароўя й часу. Таму хацелася б, каб для нашых любімых жанчын мы стваралі ідэальныя ўмовы для жыцьця. Я іх асацыюю з музыкай і танцамі”, - заявіў генэральны сакратар фэдэрацыі.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт