Logo Polskiego Radia
Print

Часовы павераны ў справах ЗША завяршае дыпмісію ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.07.2018 17:01
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт Райлі завяршае сваю місію ў Беларусі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Робэрт Райлі завяршае дыпмісію ў Беларусі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі завяршае сваю місію ў Беларусі.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей 6 ліпеня сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Робэртам Райлі ў сувязі з завяршэньнем яго дыпляматычнай місіі ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі дынаміку разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх адносін за апошнія два гады й абмяняліся думкамі па далейшых пэрспэктывах разьвіцьця двухбаковага ўзаемадзеяньня.
Уладзімір Макей падзякаваў Робэрту Райлі за яго намаганьні па стварэньні канструктыўнага дыялёгу паміж Менскам і Вашынгтонам.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт