Logo Polskiego Radia
Print

«Lady Pank» усё ж не прыедзе ў Горадню летам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.07.2018 10:21
Польскі гурт чакаюць у верасьні.
Езуіцкі сабор у ГорадніЕзуіцкі сабор у Горадніwikimedia commons/Jurasikt/CC BY 3.0

«Lady Pank» усё ж не прыедзе ў Горадню летам. Польскі гурт чакаюць у верасьні
Канцэрт польскага рок-гурту быў заплянаваны абласной філярмоніяй у Горадні на 28 ліпеня і абяцаў стаць яркім момантам музычнага лета. Аднак па аб'ектыўных прычынах ён будзе перанесены на больш позьні час.
- Канцэрт адбудзецца, ён не адменены, але пройдзе пазьней. Зараз на тэрыторыі замка вядуцца раскопкі, падчас якіх былі знойдзеныя парэшткі будынкаў, мяркуецца XII стагодзьдзя, якія патрабуюць вельмі ўважлівага і скрупулёзнага вывучэньня. У студзені, калі мы плянавалі з музыкамі з Польшчы іх выступ, нават выказаць здагадку было складана, што нас чакаюць такія знаходкі, – распавёў «Гродзенскай праўдзе» дырэктар абласной філярмоніі Валерый Слабыш. – Работы павінны быць працягнутыя, і ў бліжэйшы час уваход на тэрыторыю Новага і Старога замка будзе часткова абмежаваны. Таму праводзіць канцэрт было б няправільна. І мы вырашылі перанесьці яго на больш позьні час: «Lady Pank» выступяць, як мяркуецца, 22 верасьня. Упэўнены, іх канцэрт стане выдатным падарункам гораду, яго жыхарам і гасьцям да Дня нараджэньня Горадні.
Тым больш, група легендарная і вядомая, падкрэсьліў дырэктар філярмоніі, якая і арганізуе канцэрт. Сёньня на рахунку музыкаў больш за два дзясяткі альбомаў, многія з якіх сэртыфікаваны залатымі і плацінавымі дыскамі.

Канцэрт польскага рок-гурту быў заплянаваны абласной філярмоніяй у Горадні на 28 ліпеня і абяцаў стаць яркім момантам музычнага лета. Аднак па аб'ектыўных прычынах ён будзе перанесены на больш позьні час.

- Канцэрт адбудзецца, ён не адменены, але пройдзе пазьней. Зараз на тэрыторыі замка вядуцца раскопкі, падчас якіх былі знойдзеныя парэшткі будынкаў, мяркуецца XII стагодзьдзя, якія патрабуюць вельмі ўважлівага і скрупулёзнага вывучэньня. У студзені, калі мы плянавалі з музыкамі з Польшчы іх выступ, нават выказаць здагадку было складана, што нас чакаюць такія знаходкі, – распавёў «Гродзенскай праўдзе» дырэктар абласной філярмоніі Валерый Слабыш. – Работы павінны быць працягнутыя, і ў бліжэйшы час уваход на тэрыторыю Новага і Старога замка будзе часткова абмежаваны. Таму праводзіць канцэрт было б няправільна. І мы вырашылі перанесьці яго на больш позьні час: «Lady Pank» выступяць, як мяркуецца, 22 верасьня. Упэўнены, іх канцэрт стане выдатным падарункам гораду, яго жыхарам і гасьцям да Дня нараджэньня Горадні.

Тым больш, група легендарная і вядомая, падкрэсьліў дырэктар філярмоніі, якая і арганізуе канцэрт. Сёньня на рахунку музыкаў больш за два дзясяткі альбомаў, Lady Pank многія з якіх сэртыфікаваны залатымі і плацінавымі дыскамі.

s13.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт