Logo Polskiego Radia
Print

Былы міністар абароны Ўкраіны атрымаў у Беларусі статус уцекача

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.07.2018 13:22
Ва Ўкраіне яго вінавацяць у неправамерным выкарыстаньні каля 5,5 мільёнаў даляраў зь дзяржбюджэту.
Міхаіл ЕжальМіхаіл Ежальyoutube.com/screen

Былы міністар абароны Ўкраіны атрымаў у Беларусі статус уцекача
Экс-міністар абароны Ўкраіны Міхаіл Ежаль, які раней быў амбасадарам Украіны ў Беларусі, жыве зь сям’ёй у Менску й мае статус уцекача, паведамляе Радыё «Свабода». Ва Ўкраіне экс-міністра вінавацяць у злоўжываньні ўладай і службовым становішчам.
Ва Ўкраіне Ежаля вінавацяць у неправамерным выкарыстаньні амаль 43 мільёнаў грыўняў (каля 5,5 мільёнаў даляраў у эквіваленце) з дзяржбюджэту на працягу 2011-2012 гадоў. Гэтыя грошы былі выкарыстаныя на аплату паслуг прыватных кампаній па харчаваньні асабовага складу Ўзброеных сіл Украіны.
Апошні раз экс-чыноўнік прыяжджаў ва Ўкраіну ў жніўні 2014 году. Тады ён на допыце не прызнаў сваю віну. Невядома, ці зьвярталіся ўкраінскія ўлады да ўлад Беларусі з просьбай выдаць Ежаля.
Міністрам абароны Ўкраіны Ежаль быў з сакавіка 2010 году па люты 2012-га. У красавіку 2013 году прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў яго амбасадарам у Беларусі.
У жніўні 2014-га генпракурор Віталь Ярэма заявіў, што на Ежаля пачалі шэраг крымінальных спраў. Напрыканцы красавіка 2015-га прэзыдэнт Пётр Парашэнка адклікаў чыноўніка зь Менску, а ў траўні – звольніў з пасады.

паводле эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт