Logo Polskiego Radia
Print

5 жніўня ля Ратушы пройдзе Дзень Польшчы ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2018 09:11
  • Дзень Польшчы.mp3
Менчукоў і гасьцей сталіцы чакае насычаная і займальная праграма мерапрыемстваў.

/

5 жніўня ля Ратушы пройдзе Дзень Польшчы ў Менску
Менчукоў і гасьцей сталіцы чакае насычаная і займальная праграма мерапрыемстваў, якая пазнаёміць з культурай і традыцыямі суседняй Польшчы, якая сёлета адзначае 100-годзьдзе аднаўленьня сваёй Незалежнасьці.
Арганізатары мерапрыемства зьяўляюцца Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Менску. Галоўны партнэр – фірма «ATLAS».
Ля менскай Ратушы і на тэрыторыі Верхняга Горада цягам дня будуць працаваць розныя тэматычныя пляцоўкі, а ўвечары наведвальнікаў чакае выдатная музычная праграма ад хэдлайнэраў з Польшчы. Сьвінг, танга, даваенны польскі джаз у сучасных аранжыроўках выканае надзвычай папулярны сёлета ў Польшчы і за яе межамі «Jazz Band Młynarski-Masecki», а на заканчэньне вечара – унікальная зьява сусьветнай музычнай сцэны, польскае трыо акардэаністаў «MOTION TRIO».
На галоўнай сцэне выступяць таксама вакальныя і танцавальныя калектывы польскай дыяспары ў Беларусі. Дзённая музычная праграма завершыцца яскравым выступам польскіх гасьцей – Моладзевага духавога аркестра з Гайнаўкі і эфэктным шоў мажарэтак.
Аматараў спорту чакае папулярная ва ўсім сьвеце спартыўная гульня «Рынга», якую прыдумаў паляк Уладзімеж Стшыжэўскі больш за 50 гадоў таму. На пл. Свабоды ля рэстарана «Рэнэсанс» наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у майстар-клясах і конкурсах, сыграць у паказальных матчах прафэсіяналаў і аматараў.
Знакамітыя шэф-кухары з Польшчы правядуць майстар-клясы па прыгатаваньні традыцыйных польскіх страў. Паназіраць за цікавым творчым працэсам і пакаштаваць прысмакі можна будзе ў дворыку гатэля «Манастырскі» (вул. Кірылы і Мяфодзія, 8). На працягу дня фудкорты з польскімі традыцыйнымі стравамі будуць таксама працаваць уздоўж плошчы Свабоды.
Навукова-забаўляльныя майстэрні для дзяцей і дарослых запрашаюць у Карэтны дворык ля Археалягічнага музэя «Верхні горад».
Лябараторыя Марыі Складоўскай-Кюры пакажа зацікаўленым навуковае шоў і займальныя досьведы ад музэя экспэрымэнтальных навук «ЭКСПИРИмЕНтУС».
Прадстаўнікі факультэта тэкстылю і вопраткі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Лодзі правядуць майстар-кляс па эка-дызайне і пазнаёмяць з асноўнымі прыёмамі рамяства з выкарыстаньнем ткацкіх матэрыялаў. Кожны ахвотны зможа стварыць унікальныя аб'екты на мяжы скульптуры і тэкстыльнага мастацтва.
Адна з найбуйнейшых у Польшчы навучальных устаноў – Лодзінскі ўнівэрсытэт – правядзе навуковую прэзэнтацыю, дэманструючы магчымасьці аўтаматызацыі працэсаў паўсядзённага жыцьця. Зацікаўленыя на практыцы пазнаёмяцца з цеплавізійнай камэрай, 3D-прынтэрамі і робатамі, а таксама мабільнымі прыкладаньнямі для дыстанцыйнага кіраваньня.
Малодшых наведвальнікаў фэсту напэўна зацікавіць каляровае падарожжа «Размалюй Польшчу». Пад вечар на Карэтным дворыку (вул. Кірылы і Мяфодзія, 8) польскі тэатар «Ніколі» з Кракава прадставіць гледачам вулічны спэктакль «ІМПРЭСАРЫА» – напоўненую мастацкімі вобразамі гісторыю таленавітых артыстаў, якія трапілі ў небясьпечную пастку сучаснага сьвету.
І ўрэшце, дзе і як вывучыць польскую мову расскажуць і пакажуць на моўна-адукацыйным кірмашы, які будзе працаваць на арт-тэрасе за канцэртнай залай «Верхні горад», з боку вул. Энгельса. Тут можна будзе пазнаёміцца з рознымі навучальнымі праграмамі, паўдзельнічаць у моўных гульнях і конкурсах, а таксама набыць кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову.
.....

Менчукоў і гасьцей сталіцы чакае насычаная і займальная праграма мерапрыемстваў, якая пазнаёміць з культурай і традыцыямі суседняй Польшчы, якая сёлета адзначае 100-годзьдзе аднаўленьня сваёй Незалежнасьці.

Арганізатары мерапрыемства зьяўляюцца Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Менску. Галоўны партнэр – фірма «ATLAS».

Ля менскай Ратушы і на тэрыторыі Верхняга Горада цягам дня будуць працаваць розныя тэматычныя пляцоўкі, а ўвечары наведвальнікаў чакае выдатная музычная праграма ад хэдлайнэраў з Польшчы. Сьвінг, танга, даваенны польскі джаз у сучасных аранжыроўках выканае надзвычай папулярны сёлета ў Польшчы і за яе межамі «Jazz Band Młynarski-Masecki», а на заканчэньне вечара – унікальная зьява сусьветнай музычнай сцэны, польскае трыо акардэаністаў «MOTION TRIO».

На галоўнай сцэне выступяць таксама вакальныя і танцавальныя калектывы польскай дыяспары ў Беларусі. Дзённая музычная праграма завершыцца яскравым выступам польскіх гасьцей – Моладзевага духавога аркестра з Гайнаўкі і эфэктным шоў мажарэтак.

Аматараў спорту чакае папулярная ва ўсім сьвеце спартыўная гульня «Рынга», якую прыдумаў паляк Уладзімеж Стшыжэўскі больш за 50 гадоў таму. На пл. Свабоды ля рэстарана «Рэнэсанс» наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у майстар-клясах і конкурсах, сыграць у паказальных матчах прафэсіяналаў і аматараў.

Знакамітыя шэф-кухары з Польшчы правядуць майстар-клясы па прыгатаваньні традыцыйных польскіх страў. Паназіраць за цікавым творчым працэсам і пакаштаваць прысмакі можна будзе ў дворыку гатэля «Манастырскі» (вул. Кірылы і Мяфодзія, 8). На працягу дня фудкорты з польскімі традыцыйнымі стравамі будуць таксама працаваць уздоўж плошчы Свабоды.

Навукова-забаўляльныя майстэрні для дзяцей і дарослых запрашаюць у Карэтны дворык ля Археалягічнага музэя «Верхні горад».

Лябараторыя Марыі Складоўскай-Кюры пакажа зацікаўленым навуковае шоў і займальныя досьведы ад музэя экспэрымэнтальных навук «ЭКСПИРИмЕНтУС».

Прадстаўнікі факультэта тэкстылю і вопраткі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Лодзі правядуць майстар-кляс па эка-дызайне і пазнаёмяць з асноўнымі прыёмамі рамяства з выкарыстаньнем ткацкіх матэрыялаў. Кожны ахвотны зможа стварыць унікальныя аб'екты на мяжы скульптуры і тэкстыльнага мастацтва.

Адна з найбуйнейшых у Польшчы навучальных устаноў – Лодзінскі ўнівэрсытэт – правядзе навуковую прэзэнтацыю, дэманструючы магчымасьці аўтаматызацыі працэсаў паўсядзённага жыцьця. Зацікаўленыя на практыцы пазнаёмяцца з цеплавізійнай камэрай, 3D-прынтэрамі і робатамі, а таксама мабільнымі прыкладаньнямі для дыстанцыйнага кіраваньня.

Малодшых наведвальнікаў фэсту напэўна зацікавіць каляровае падарожжа «Размалюй Польшчу».

Пад вечар на Карэтным дворыку (вул. Кірылы і Мяфодзія, 8) польскі тэатар «Ніколі» з Кракава прадставіць гледачам вулічны спэктакль «ІМПРЭСАРЫА» – напоўненую мастацкімі вобразамі гісторыю таленавітых артыстаў, якія трапілі ў небясьпечную пастку сучаснага сьвету.

І ўрэшце, дзе і як вывучыць польскую мову расскажуць і пакажуць на моўна-адукацыйным кірмашы, які будзе працаваць на арт-тэрасе за канцэртнай залай «Верхні горад», з боку вул. Энгельса. Тут можна будзе пазнаёміцца з рознымі навучальнымі праграмамі, паўдзельнічаць у моўных гульнях і конкурсах, а таксама набыць кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт