Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пачаліся суды па «справе ўрачоў»

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 02.08.2018 13:30
Суд Менскага раёна разглядае крымінальную справу намесьніка галоўнага ўрача Менскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталя.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску пачалі разгляд першай справы па сэрыі хабараў у сыстэме аховы здароўя. Суд Менскага раёна разглядае крымінальную справу намесьніка галоўнага ўрача Менскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталя, які быў затрыманы 27 сьнежня 2017 года і абвінавачваецца ў неаднаразовым атрыманьні хабару.

Аркадзю Патапаву інкрымінуюцца злачынствы, прадугледжаныя часткамі 1 і 2 арт. 430 КК (атрыманьне хабару, у тым ліку паўторна ў буйным памеры).

Пачынаючы з траўня 2015 года і да сьнежня 2017-га абвінавачаны атрымліваў грошы ад індывідуальных прадпрымальнікаў за прыцягненьне іх у якасьці падрадчыкаў для рамонту ў мэдыцынскай установе. Усяго выяўлена 24 эпізоды атрыманьня хабару.

Патапаў прызнаў сябе вінаватым у атрыманні хабараў і, паводле слоў адваката, «прымае меры для поўнай кампэнсацыі шкоды».

Патапаву пагражае пазбаўленьне волі да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьня права займаць пэўныя пасады да 5 гадоў. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт