Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржава навучыць першай мэдыцынскай дапамозе

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 02.08.2018 15:30
У Беларусі ствараецца адзіная дзяржаўная сыстэма навучаньня насельніцтва мэтадам аказаньня першай дапамогі.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі ствараецца адзіная дзяржаўная сыстэма навучаньня насельніцтва мэтадам аказаньня першай дапамогі пры станах, якія ўяўляюць пагрозу для жыцьця і (або) здароўя чалавека. Гэта замацавана ў праекце пастановы, які Міністэрства аховы здароўя вынесла на грамадзкае абмеркаваньне, паведаміла начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі МАЗ Вольга Маршалка.

Адзіная сыстэма дасьць магчымасьць навучыць насельніцтва, як аказваць першую дапамогу да прыбыцьця мэдыкаў на месца здарэньня. Гэта будзе садзейнічаць зьніжэньню сьмяротнасьці і інваліднасьці з-за нясвоечасовага і няправільнага аказаньня такой дапамогі.

Вучыць мэтадам аказаньня першай дапамогі будуць спэцыялісты з вышэйшай або сярэдняй спэцыяльнай мэдадукацыяй у вучэбна-трэніровачных цэнтрах арганізацый, якія аказваюць мэдыцынскую дапамогу і адукацыйныя паслугі па профілі "Ахова здароўя" любой формы ўласнасьці, у тым ліку ў арганізацыях Чырвонага Крыжа.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт