Logo Polskiego Radia
Print

У «Брузгах» арыштавалі групу мытнікаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.08.2018 12:13
Больш інфармацыі не даюць, каб не нашкодзіць сьледзтву.
radyjo.net/А.Вялічка

У «Брузгах» арыштавалі мытнікаў. Больш інфармацыі не даюць, каб не нашкодзіць сьледзтву
Паводле інфармацыі Hrodna. life у канцы ліпеня ці пачатку жніўня ў пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы па падазрэньні ў атрыманьні хабараў і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі затрымалі зьмену мытнікаў, што працавалі пры афармленьні грузавых аўтамабіляў.
Паводле крыніц сайту, сярод затрыманых ёсьць і былыя супрацоўнікі мытні: іх затрымалі на наступны дзень.
Сваякі затрыманых, з якімі выданьню ўдалося зьвязацца, расказалі, што затрыманьні праводзілі менскія сілавікі, імаверна КДБ. Са словаў сваякоў, затрыманыя ўжо супрацоўнічаюць са сьледзтвам і даюць прызнальныя паказаньні.
Як удакладняе Sputnik.by, былі затрыманыя некалькі службовых асобаў аднаго з аддзелаў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Гэта адбылося ў канцы ліпеня 2018 года, распавялі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Пры гэтым гаворка не ідзе пра затрыманьне цэлай змены.
Іншая інфармацыя пакуль не выдаецца ў інтарэсах сьледзтва.

Паводле інфармацыі Hrodna. life у канцы ліпеня ці пачатку жніўня ў пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы па падазрэньні ў атрыманьні хабараў і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі затрымалі зьмену мытнікаў, што працавалі пры афармленьні грузавых аўтамабіляў.

Паводле крыніц сайту, сярод затрыманых ёсьць і былыя супрацоўнікі мытні: іх затрымалі на наступны дзень.Сваякі затрыманых, з якімі выданьню ўдалося зьвязацца, расказалі, што затрыманьні праводзілі менскія сілавікі, імаверна КДБ. Са словаў сваякоў, затрыманыя ўжо супрацоўнічаюць са сьледзтвам і даюць прызнальныя паказаньні.

Як удакладняе Sputnik.by, былі затрыманыя некалькі службовых асобаў аднаго з аддзелаў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Гэта адбылося ў канцы ліпеня 2018 года, распавялі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Пры гэтым гаворка не ідзе пра затрыманьне цэлай змены.

Іншая інфармацыя пакуль не выдаецца ў інтарэсах сьледзтва.

hrodna.life/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт