Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка патрабуе ўнесьці прапановы па замене ў кіраўніцтве ўрада

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.08.2018 13:37
Па яго словах, адзіная прычына невыкананьня даручэньняў - «пафігістычны падыход урада да даручэньняў прэзыдэнта».
Okras/Wikipedia/CC BY-SA 4.0

Лукашэнка патрабуе ўнесьці прапановы па замене ў кіраўніцтве ўрада
«Ня зроблена практычна нічога», - Лукашэнка на нарадзе ў Оршы паказаў на сыстэмныя недапрацоўкі па разьвіцьці раёна. «Недапушчальна, каб праца на месцах скачвалася да фармалізму і валакіце», - Лукашэнка раскрытыкаваў якасьць працы па разьвіцьці вытворчай сфэры ў Аршанскім раёне.
Прэзыдэнт на нарадзе аб ходзе выкананьня даручэньняў па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёна запатрабаваў на гэтым тыдні ўнесьці яму прапановы па замене ў кіраўніцтве ўрада. Па словах кіраўніка дзяржавы, адзіная прычына невыкананьня яго даручэньняў заключаецца ў «пафігістычным падыходзе да ўрада да даручэньняў прэзыдэнта».
«Таму на гэтым тыдні ўнесьці прапановы па замене ўсяго кіраўніцтва ўрада, усёй верхавіны з рэзэрву кадраў, які мною сфарміраваны, - запатрабаваў прэзыдэнт. - Хопіць глядзець ім у рот, і яны будуць нам расказваць, як ім складана, як ім цяжка!»
Аляксандар Лукашэнка даручыў унесьці прапановы па міністрах прамысловасьці і будаўніцтва. «Ён сядзеў, ня мог адрамантаваць дах - выканаць даручэньне прэзыдэнта. Хто меў права адмяняць мае рашэньні? А чаму ня выканалі, чаму не зрабілі, як я сказаў? Чаму будтрэст куляецца?» - запытаў кіраўнік дзяржавы.
«Пазьняка (старшыня Аршанскага райвыканкама) - адправіць у адстаўку і знайсьці яму іншую працу», - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. «І ня дай бог тут ня будзе зроблена тое, што я вам даручыў», - папярэдзіў Аляксандар Лукашэнка.

«Ня зроблена практычна нічога», - Лукашэнка на нарадзе ў Оршы паказаў на сыстэмныя недапрацоўкі па разьвіцьці раёна. «Недапушчальна, каб праца на месцах скачвалася да фармалізму і валакіце», - Лукашэнка раскрытыкаваў якасьць працы па разьвіцьці вытворчай сфэры ў Аршанскім раёне.

Прэзыдэнт на нарадзе аб ходзе выкананьня даручэньняў па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёна запатрабаваў на гэтым тыдні ўнесьці яму прапановы па замене ў кіраўніцтве ўрада.

Па словах кіраўніка дзяржавы, адзіная прычына невыкананьня яго даручэньняў заключаецца ў «пафігістычным падыходзе ўрада да даручэньняў прэзыдэнта».

«Таму на гэтым тыдні ўнесьці прапановы па замене ўсяго кіраўніцтва ўрада, усёй верхавіны з рэзэрву кадраў, які мною сфарміраваны, - запатрабаваў прэзыдэнт. - Хопіць глядзець ім у рот, і яны будуць нам расказваць, як ім складана, як ім цяжка!»

Аляксандар Лукашэнка даручыў унесьці прапановы па міністрах прамысловасьці і будаўніцтва. «Ён сядзеў, ня мог адрамантаваць дах - выканаць даручэньне прэзыдэнта. Хто меў права адмяняць мае рашэньні? А чаму ня выканалі, чаму не зрабілі, як я сказаў? Чаму будтрэст куляецца?» - запытаў кіраўнік дзяржавы.

«Пазьняка (старшыня Аршанскага райвыканкама) - адправіць у адстаўку і знайсьці яму іншую працу», - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. «І ня дай бог тут ня будзе зроблена тое, што я вам даручыў», - папярэдзіў Аляксандар Лукашэнка.

БелТА/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт