Logo Polskiego Radia
Print

Перамога бацькоў беларусікаў-першаклясьнікаў з Баранавіч

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.08.2018 15:14
Дзесяць дзетак-першаклашак з Баранавіч будуць навучацца ў гэтым годзе ў клясе гімназіі №4 на беларускай мове.
pixabay.com/Public Domain CC0

Перамога бацькоў беларусікаў-першаклясьнікаў з Баранавіч
Дзесяць дзетак-першаклашак з Баранавіч будуць навучацца ў гэтым годзе ў клясе гімназіі №4 на беларускай мове. Пра гэта стала вядома бацькам з адказу баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесьніка старшыні А.Гарбуза.
«Кляс з беларускай мовай навучаньня будзе адкрыты ў дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія №4 г. Баранавічы» і разьмешчаны на базе дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Ясьлі-сад №50 г. Баранавічы», – значыцца ў адказе.
Нагадаем, што змаганьне саміх бацькоў, сябраў Баранавіцкай арганізацыі таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ды праваабаронцаў было няпростым. І пачалося яно яшчэ летам прошлага года. Адбылося нямала сустрэчаў бацькоў з дырэктарам гімназіі № 4, намесьнікам старшыні Баранавіцкага гарвыканкама А. Гарбузам, старшынём гарвыканкама Ю. Грамакоўскім ды загадчыкам ГАРАНа Пузікавым. Юрыдычную дапамогу аказваў праваабаронца ПЦ «Вясна» Сяргей Гоўша, які рыхтаваў скаргі ў дзяржустановы.
«Нарэшце баранавіцкія ўлады знайшлі з бацькамі паразуменьне. Перамога маленькая. Будзе яна вялікай, калі мы вернем у Беларусі належнае месца беларускай мове!» – падкрэсьліў Сяргей Гоўша.

Пра гэта стала вядома бацькам з адказу баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесьніка старшыні А.Гарбуза.

«Кляс з беларускай мовай навучаньня будзе адкрыты ў дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія №4 г. Баранавічы» і разьмешчаны на базе дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Ясьлі-сад №50 г. Баранавічы», – значыцца ў адказе.

Нагадаем, што змаганьне саміх бацькоў, сябраў Баранавіцкай арганізацыі таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ды праваабаронцаў было няпростым. І пачалося яно яшчэ летам прошлага года. Адбылося нямала сустрэчаў бацькоў з дырэктарам гімназіі № 4, намесьнікам старшыні Баранавіцкага гарвыканкама А. Гарбузам, старшынём гарвыканкама Ю. Грамакоўскім ды загадчыкам ГАРАНа Пузікавым. Юрыдычную дапамогу аказваў праваабаронца ПЦ «Вясна» Сяргей Гоўша, які рыхтаваў скаргі ў дзяржустановы.

«Нарэшце баранавіцкія ўлады знайшлі з бацькамі паразуменьне. Перамога маленькая. Будзе яна вялікай, калі мы вернем у Беларусі належнае месца беларускай мове!» – падкрэсьліў Сяргей Гоўша.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт