Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: «Я адсочваю СМІ, заявы ў інтэрнэце»

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 17.08.2018 17:00
Прэзыдэнт Беларусі перакананы, што 90% водгукаў на яго дзейнасьць — пазытыўныя.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр ЛукашэнкаФота: president.gov.by

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час адрэагаваць на шэраг заяў у СМІ і інтэрнэце.

"Я адсочваю СМІ, там асобныя ў інтэрнэце заявы і іншае... Я іх чую, я іх бачу, і я пастараюся ў бліжэйшы час на іх адрэагаваць", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён папрасіў прэс-сакратара і прэс-службу разам з Адміністрацыяй Прэзыдэнта акумуляваць усе гэтыя заявы, як дробныя, так і вялікія, аб'яднаць па тэматыцы і прадставіць да канца 17 жніўня.

Лукашэнка, аднак, ужо цяпер перакананы, што 90% водгукаў на яго дзейнасьць — пазытыўныя.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт