Logo Polskiego Radia
Print

У верасьні працягнецца пікетаваньне рэстарана ля Курапат

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 17.08.2018 18:00
Павел Севярынец заявіў, што фірмам, якія супрацоўнічаюць з рэстаранам «Поедем поедим», будзе абвешчаны байкот.
18 ліпеня 2018 г. Павел Севярынец (справа) на пікеце ля рэстарана «Поедем поедим»18 ліпеня 2018 г. Павел Севярынец (справа) на пікеце ля рэстарана «Поедем поедим»Фота: Svaboda.org

У пачатку верасьня зьявіцца сайт удзельнікаў пікета ля рэстарана «Поедем поедим», што побач з Курапатамі. На партале будуць выкладзены ўсе матэрыялы пра байкот рэстарана. У першай дэкадзе верасьня плянуецца мітынг у Курапатах.

Такое рашэньне прынята 17 верасьня на штотыднёвым апэратыўным сходзе Беларускай хрысьцінскай дэмакратыі. Яго правёў сустаршыня БХД Павел Севярынец, які 16 жніўня выйшаў на волю пасьля 10 сутак арышту за пікет ля рэстарана.

Павел Севярынец плянуе прадоўжыць кампанію супраць рэстарана. Ён таксама паведаміў, што фірмам, якія супрацоўнічаюць з «Поедем поедим», накіраваны лісты з тлумачэньнямі і просьбамі адмовіцца пастаўляць сваю прадукцыю ў гэты рэстаран.

Калі пра працягу тыдня ад гэтых фірм не паступіць адказ, ім будзе абвешчаны байкот.

У сьпісе асоб, якім абвешчаны «пэрсанальны байкот», — 35 прозьвішчаў. Іх біяграфіі, фотаздымкі па чарзе будуць выстаўляцца на сайт.

Прынята рашэньне з тых ахвяраваньняў, якія людзі пералічвалі на рахунак ці перадавалі на пікет ля рэстарана, дапамагчы асобным людзям, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту і знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным стане (некаторым паадключалі сьвятло, газ, інтэрнэт).

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт