Logo Polskiego Radia
Print

БелАЭС пачне працаваць у 2019 годзе

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 25.08.2018 14:25
Гатоўнасьць першага энэргаблёку БелАЭС складае 80%, другога — 60%.
Беларуская АЭСБеларуская АЭСФота: Wikimedia.org/Homoatrox/CC BY-SA 4.0

Гатоўнасьць першага энэргаблёку БелАЭС складае 80%, другога — 60%, паведаміў генэральны дырэктар РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Міхаіл Філімонаў.

У цяперашні час на атамнай электрастанцыі завяршаюцца будаўнічыя работы, ідзе мантаж абсталяваньня. "Асноўны этап — гэта заканчэньне будаўнічых работ, мы зь імі спраўляемся. Рыхтуемся да пастаўкі ядзернага паліва, якая заплянавана да канца гэтага года", — дадаў гендырэктар.

Беларуская АЭС будуецца паводле тыпавога расейскага праекта АЭС-2006 новага пакаленьня 3+ паблізу Астраўца (Гарадзенская вобласьць). Першы энэргаблёк плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю у 2019 годзе, другі — у 2020-м.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт