Logo Polskiego Radia
Print

Мінкульт выбраў праект помніка ў Курапатах

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 27.08.2018 15:00
У Курапатах установяць помнік ахвярам сталінізму паводле праекта Вольгі Нячай, Сяргея Аганава, Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай.
Эскіз помніка ў Курапатах скульптараў Вольгі Нячай, Сяргея Аганава, архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі ЯрмолінайЭскіз помніка ў Курапатах скульптараў Вольгі Нячай, Сяргея Аганава, архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі ЯрмолінайФота: Svaboda.org

Міністэрства культуры абвясьціла вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку ва ўрочышчы Курапаты. Пераможцам названы аўтарскі калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай.

Сяргей Аганаў расказаў, што выбраны варыянт з чатырма слупамі, якія будуць выкананы са ржавага мэталу.

Будуць захаваны, паводле скульптара, «усе плястычныя аб’ёмы і ўсе крыжы і помнікі, якія ёсьць»: «Мы ставілі сабе задачу максымальна інтэграваць свой знак у існуючы мэмарыял».

Паводле скульптара, «іржавы» колер знаку спалучаецца з курапацкімі соснамі, а вэртыкальная форма знаходзіцца ў гармоніі з існуючымі драўлянымі крыжамі.

На мэмарыяльным знаку будуць зьмешчаны словы маці, сын, бацька, дзед.

Цяпер ідуць перагаворы аб фінансаваньні помніка. 30 жніўня адбудзецца пасяджэньне мастацкага савета па манумэнтальным і дэкаратыўным мастацтве пры Савеце Міністраў, на якім будуць зацьвярджаць праект.

Знак мяркуюць паставіць у Курапатах на пагорку, дзе цяпер стаяць вялікія крыжы і звычайна адбываюцца мітынгі.

Вольга Нячай і Сяргей Аганаў зьяўляюцца таксама аўтарамі помніка князю Гедыміну ў Лідзе, які будзе ўстаноўлены ў наступным годзе.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт