Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: «Продкі пакінулі нам неацэнны скарб — родную мову»

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 02.09.2018 15:00
У Іванаве (Янаве) праходзіць 25-ы Дзень беларускага пісьменства.
Іванава (Янаў) Іванава (Янаў) Фота: Wikimedia.org/GSerhiy/CC BY-SA 3.0

2 верасьня ў горадзе Іванаве (старажытная назва Янаў), што ў Берасьцейскай вобласьці, праходзіць 25-ы Дзень беларускага пісьменства. Сьвята адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасьня. Самым першым і леташнім месцам правядзеньня ўрачыстасьцей быў Полацак.

У звароце прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да ўдзельнікаў і гасьцей Дня беларускага пісьменства гаворыцца: “Продкі пакінулі нам неацэнны скарб — родную мову, выдатнымі ўзорамі якой зьяўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа. Упэўнены, што, зьберагаючы іх спадчыну, сёньняшняе пакаленьне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць сувэрэнітэт і незалежнасьць Радзімы”.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт