Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прэзэнтуюць новую форму футбольнай зборнай Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.09.2018 09:39
Вядома, што італьянская кампанія Macron распрацавала «унікальны дызайн з выкарыстаньнем нацыянальных элемэнтаў».
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Менску прэзэнтуюць новую форму футбольнай зборнай Беларусі
Мерапрыемства прызначана на 19:30 панядзелка, 3 верасьня, на пляцоўцы каля Нацыянальнага мастацкага музэя (вуліца Леніна, 20). Цікава, што ў ім паўдзельнічаюць крама Symbal.by і культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба». Прэс-служба Асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футбола» (фэдэрацыю ачольвае Сяргей Румас, цяперашні прэмʼер-міністар Беларусі) інфармуе, што пры іх падтрымцы для заўзятараў «будзе падрыхтаваны шэраг актыўнасьцяў, уключаючы вулічны тэатар, шоў бубначоў, аквагрым, выступы музычных гасьцей, а таксама розныя конкурсы».
Вядома, што італьянская кампанія Macron распрацавала «унікальны дызайн з выкарыстаньнем нацыянальных элемэнтаў». Вырабленыя камплекты хатняй і выязной формы, у якой зборная будзе выступаць у Лізе нацый УЕФА і ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы 2020 году.
Як вядома, 8 верасьня беларуская зборная стартуе ў Лізе нацый хатнім матчам з камандай Сан-Марына.
euroradio.fm/эж


Мерапрыемства прызначана на 19:30 панядзелка, 3 верасьня, на пляцоўцы каля Нацыянальнага мастацкага музэя (вуліца Леніна, 20). Цікава, што ў ім паўдзельнічаюць крама Symbal.by і культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба».

Прэс-служба Асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футбола» (фэдэрацыю ачольвае Сяргей Румас, цяперашні прэмʼер-міністар Беларусі) інфармуе, што пры іх падтрымцы для заўзятараў «будзе падрыхтаваны шэраг актыўнасьцяў, уключаючы вулічны тэатар, шоў бубначоў, аквагрым, выступы музычных гасьцей, а таксама розныя конкурсы».

Вядома, што італьянская кампанія Macron распрацавала «унікальны дызайн з выкарыстаньнем нацыянальных элемэнтаў». Вырабленыя камплекты хатняй і выязной формы, у якой зборная будзе выступаць у Лізе нацый УЕФА і ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы 2020 году.

Як вядома, 8 верасьня беларуская зборная стартуе ў Лізе нацый хатнім матчам з камандай Сан-Марына.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт