Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер назваў асноўную прычыну замаруджваньня тэмпаў росту эканомікі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.09.2018 15:25
Румас паведаміў, што ў панядзелак, 3 верасьня, у яго адбылася размова з прэмʼер-міністрам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым.
Прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей РумасПрэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румасyoutube.com/screen

Прэм'ер назваў асноўную прычыну замаруджваньня тэмпаў росту беларускай эканомікі
Аслабленьне расейскага рубля зьяўляецца асноўнай прычынай замаруджваньня тэмпаў росту беларускай эканомікі ў другім паўгодзьдзі 2018 года, заявіў прэмʼер-міністар Сяргей Румас 6 верасьня падчас свайго першага на новай пасадзе даклада Аляксандру Лукашэнку.
Румас паведаміў, што ў панядзелак, 3 верасьня, у яго адбылася размова з прэмʼер-міністрам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Як даручылі кіраўнікі дзяржаў Беларусі і Расеі, адзначыў ён, урады дзьвюх краін рыхтуюцца да сустрэчы 21 верасьня. «У нас вельмі шырокі парадак дня тых пытаньняў, якія б мы хацелі абмеркаваць і, галоўнае, паставіць кропку, а не шматкропʼе ў гэтых пытаньнях», – адзначыў прэмʼер-міністар.
Аляксандр Лукашэнка й Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася 30 жніўня, папярэдне дамовіліся пра сустрэчу 21 верасьня ў пашыраным складзе з удзелам членаў урадаў. Плянуецца, што ў маючых адбыцца перамовах возьмуць удзел прэмʼер-міністры дзьвюх краін, віцэ-прэмʼеры, якія адказваюць за нафтагазавы комплекс і сельскую гаспадарку, міністры фінансаў.
Нагадаем, Сяргей Румас узначаліў беларускі ўрад 18 жніўня.
паводле belapan.by/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт