Logo Polskiego Radia
Print

У Гданьску трое палякаў зьбілі беларускую сям'ю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.09.2018 14:58
"Суседзі з самага пачатку без сымпатыі падыходзілі да сям’і з Беларусі".
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Паліцыянты з Гданьска затрымалі ў пятніцу трох мужчын (49, 50 і 52 гадоў), якія па этнічных прыкметах зьневажалі і дыскрымінавалі суседзяў-беларусаў. Канфлікт паміж мужчынамі і беларусамі працягваўся з траўня, калі сям’я з Беларусі пераехала ў Гданьск. “Суседзі з самага пачатку без сымпатыі падыходзілі да сям’і з Беларусі. Ахвяры стараліся пазьбягаць канфліктаў з суседзямі, нягледзячы на гэта мужчыны абражалі і зьневажалі сям’ю”, - расказвае выданьню „Gazeta Wybоrcza” асьпірант паліцыі (прапаршчык паводле беларускай наменклатуры – рэд.) Карына Каміньска з гарадзкой паліцыі.
У сераду мужчыны напалі на суседа з Беларусі. Яны ўдарылі яго ў галаву, цягнулі за рукі, напалі на жонку, якая спрабавала дапамагчы мужу. Праз два дні мужчыны трапілі пад арышт.
Пракурор абвінаваціў 52-гадовага мужчыну ў дыскрымінацыі, зьнявазе і кіраваньні пагроз. Двое іншых палякаў пачулі абвінавачаньне ў нанясеньні цялесных пашкоджаньняў і кіраваньні пагроз. Ім пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Паліцыянты з Гданьска затрымалі ў пятніцу трох мужчын (49, 50 і 52 гадоў), якія па этнічных прыкметах зьневажалі і дыскрымінавалі суседзяў-беларусаў. Канфлікт паміж мужчынамі і беларусамі працягваўся з траўня, калі сям’я з Беларусі пераехала ў Гданьск.

“Суседзі з самага пачатку без сымпатыі падыходзілі да сям’і з Беларусі. Ахвяры стараліся пазьбягаць канфліктаў з суседзямі, нягледзячы на гэта мужчыны абражалі і зьневажалі сям’ю”, - расказвае выданьню „Gazeta Wybоrcza” асьпірант паліцыі (прапаршчык паводле беларускай наменклатуры – рэд.) Карына Каміньска з гарадзкой паліцыі.

У сераду мужчыны напалі на суседа з Беларусі. Яны ўдарылі яго ў галаву, цягнулі за рукі, напалі на жонку, якая спрабавала дапамагчы мужу. Праз два дні мужчыны трапілі пад арышт.

Пракурор абвінаваціў 52-гадовага мужчыну ў дыскрымінацыі, зьнявазе і кіраваньні пагроз. Двое іншых палякаў пачулі абвінавачаньне ў нанясеньні цялесных пашкоджаньняў і кіраваньні пагроз. Ім пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт