Logo Polskiego Radia
Print

Паліцы кітайскіх кніг адкрыты ў краме „Кнігі&кніжачкі” ў Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.09.2018 11:11
Беларусь далучылася да праекту „Паліцы кітайскіх кніг”, які рэалізуецца кітайскім бокам у больш за 10 краінах.
pixabay.com/Public Domain CC0


Паліцы кітайскіх кніг адкрыты ў краме „Кнігі&кніжачкі” ў Менску. Міжнародны праект „Паліцы кітайскіх кніг”, які рэалізуецца кітайскім бокам у больш за 10 краінах. Цяпер да яго ўдзельнікаў далучылася Беларусь.

Як адзначыў на цырымоніі адкрыцьця праекта міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч, цікавасьць да кітайскай літаратуры ў Беларусі расьце, а выпуск выдавецтвамі кніг, прысьвечаных кітайскай праблематыцы, сьведчыць аб існаваньні ў Беларусі школы кітаістыкі.

Адным з прыкметных апошніх праектаў стала сэрыя „Сьветлыя знакі: паэты Кітая”, для рэалізацыі якога быў створаны міжнародны рэдакцыйны савет.
Нядаўна таксама ўбачыла сьвет кніга „Кітайская паэзія XX стагодзьдзя”.

Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін у сваю чаргу расказаў, што больш за 100 кніг, прадстаўленых на паліцах для беларускіх чытачоў, - клясічныя творы, выданьні аб культуры Паднябеснай, сучасным Кітаі.

Праект „Паліцы кітайскіх кніг” будзе працаваць на працягу тыдня ў фармаце выстаўкі, а затым выданьні змогуць набыць наведвальнікі крамы. Асартымэнт паліц цалкам сфарміраваны кітайскім бокам.

belta.by/аз




Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт