Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Расея ўзгаднілі свае падыходы да ЗША

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 12.09.2018 14:30
У Менску адбыліся кансультацыі паміж МЗС Беларусі і Расеі.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску адбыліся кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Расеі па пытаньнях адносін са Злучанымі Штатамі Амэрыкі і Канадай.

Бакі абмеркавалі бягучы стан адносін Беларусі і Расеі з ЗША і Канадай, а таксама абмяняліся поглядамі і зьверылі падыходы зьнешнепалітычных ведамстваў да выбудоўваньня дыялёгу з гэтымі краінамі на пэрспэктыву. Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначальваў начальнік галоўнага ўпраўленьня Эўропы і Паўночнай Амэрыкі Андрэй Бушыла, расейскую — дырэктар дэпартамэнта Паўночнай Амэрыкі Георгій Барысенка.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт