Logo Polskiego Radia
Print

Менчук скраў элемэнты фантана і здаў на мэталялом

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.09.2018 14:06
Мужчына скраў абсталяваньне з фантана ля Опэрнага тэатру.
photo: www.nn.by

Міліцыя затрымала мужчыну, які скраў абсталяваньне з фантана ля Опэрнага тэатру на 2250 рублёў. Пра гэта паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.

У міліцыю зьвярнулася кіраўніцтва аднаго з прадпрыемстваў з просьбай высьветліць асобу, якая з 9 па 11 верасьня скрала пяць распыляльнікаў з фантана па вуліцы Парыжскай камуны.

Аказалася, што крадзеж зьдзейсьніў 46-гадовы жыхар Менску, які раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці. Скрадзеныя распыляльнікі мужчына здаў у пункт нарыхтоўкі другаснай сыравіны.

У міліцыі таксама выявілі яго дачыненьне да крадзяжу яшчэ трох распыляльнікаў агульным коштам больш за тысячу рублёў з гэтага ж фантана.

Паводле Нашай Нівы/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт