Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка разьлічвае на залагоджваньне спрэчак з Расеяй

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.09.2018 08:09
Гэта вынік перамоваў у Сочы паміж беларускім ды расійскімі кіраўнікамі.
Фота: ИТАР-ТАСС. Архіўны здымакФота: ИТАР-ТАСС. Архіўны здымакИТАР-ТАСС

У пятніцу ў Сочы адбыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Беларускі кіраўнік заявіў, што Менск дакладна выконвае свае дамоўленасьці, абавязацельствы. Ёсьць вельмі цікавыя выхады на вырашэньне многіх пытаньняў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсьліў, што калі бакі будуць рухацца ў гэтым напрамку, змогуць да канца года практычна ўсе пытаньні разьвязаць.

У першую чаргу гэта тычыцца сельскай гаспадарцы і нафтагазавай сфэры. Тут асаблівых праблем з вырашэньнем пытаньняў, беларускі кіраўнік не ўбачыў.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін адзначыў, што прычынай сустрэчы стала патрэба пабачыцца ў больш шырокім складзе, тым больш ва ўрадзе Беларусі адбыліся істотныя зьмены. Расейскаму кіраўніцтву спатрэбілася зьверыць гадзіньнікі па некаторых пытаньнях. Крамлёўскі ўладар таксама адзначыў сельскую гаспадаркі ды энэргетыку, як галіны, дзе трэба некаторыя кропкі над «і» расставіць.

Афіцыйны СМІ абедзьвюх дзяржаў паведамляюць з нагоды сустрэчы, што беларуска-расейскія адносіны знаходзяцца на высокім узроўні з міждзяржаўнага ўзаемадзеяньня.

Расея – асноўны гандлёвы партнэр Беларусі з таваразваротам 32,4 мільярды даляраў. З Расеі ў Беларусь паступае 38% замежных інвэстыцый.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт