Logo Polskiego Radia
Print

Збор подпісаў за Закон аб ахове жывёл завяршыўся выклікам у суд

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.09.2018 15:02
На Вольгу Маёраву склалі пратакол за збор подпісаў на вуліцах Менску.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Збор подпісаў за Закон аб ахове жывёл завяршыўся выклікам у суд
У Беларусі практычна забаронена ўсё, нават збор подпісаў за Закон аб ахове жывёл. Прынамсі, складаньнем адміністрацыйнага пратаколу завяршыўся збор подпісаў для Вольгі Маёравай.
Актывістку затрымалі ў Менску 4 верасьня на перакрыжаваньні вуліцы Нямігі і праспэкта Пераможцаў і разам з падпіснымі лістамі даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска, дзе склалі пратаколы выняцьця падпісных лістоў і пратакол апытаньня.
«Крыўдна, што забралі ўсе подпісы (ня дай Бог будуць тэлефанаваць людзям, надакучаць і нэрваваць) і ўсе нашы памяткі па электронным галасаваньні. А гэты памяткі, між іншым, нашы валанцёры друкуюць на ўласныя сродкі на паперы, набытай зноў-такі самімі валанцёрамі», – напісала актывістка ў фэйсбуку.
Некалькі дзён таму Вользе Маёравай даслалі смс-паведамленьне пра хуткі суд: «Суд Цэнтральнага раёна Менска выклікае Вас у якасьці асобы, у дачыненьні якой вядзецца адміністрацыйны працэс, на 10 гадзін 28 верасьня«.
Пратакол правапарушэньня складзены па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Грамадзянская кампанія, актывісткай якой зьяўляецца Вольга Маёрава, ініцыявала стварэньне пэтыцыі «Беларусь – не жывадзёрня! Эўрапейскія канвэнцыі і закон «Аб абароне жывёл» – для Беларусі», якую падпісалі больш за 1700 чалавек.

У Беларусі практычна забаронена ўсё, нават збор подпісаў за Закон аб ахове жывёл. Прынамсі, складаньнем адміністрацыйнага пратаколу завяршыўся збор подпісаў для Вольгі Маёравай.

Актывістку затрымалі ў Менску 4 верасьня на перакрыжаваньні вуліцы Нямігі і праспэкта Пераможцаў і разам з падпіснымі лістамі даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска, дзе склалі пратаколы выняцьця падпісных лістоў і пратакол апытаньня.

«Крыўдна, што забралі ўсе подпісы (ня дай Бог будуць тэлефанаваць людзям, надакучаць і нэрваваць) і ўсе нашы памяткі па электронным галасаваньні. А гэты памяткі, між іншым, нашы валанцёры друкуюць на ўласныя сродкі на паперы, набытай зноў-такі самімі валанцёрамі», – напісала актывістка ў фэйсбуку.

Некалькі дзён таму Вользе Маёравай даслалі смс-паведамленьне пра хуткі суд: «Суд Цэнтральнага раёна Менска выклікае Вас у якасьці асобы, у дачыненьні якой вядзецца адміністрацыйны працэс, на 10 гадзін 28 верасьня». Пратакол правапарушэньня складзены па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Грамадзянская кампанія, актывісткай якой зьяўляецца Вольга Маёрава, ініцыявала стварэньне пэтыцыі «Беларусь – не жывадзёрня! Эўрапейскія канвэнцыі і закон «Аб абароне жывёл» – для Беларусі», якую падпісалі больш за 1700 чалавек.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт