Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнік Украіны ў ААН прапанаваў перанесьці перамовы па Данбасу з Менска

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.09.2018 17:01
Амбасадар заявіў, што дэлегацыя Беларусі ў ААН «хранічна» галасуе супраць любых ідэй і прапаноў украінскага боку.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка прапанаваў перанесьці перамовы па Данбасу з Менска «ў якую-небудзь іншую сталіцу». Амбасадар заявіў, што дэлегацыя Беларусі ў ААН «хранічна» галасуе супраць любых ідэй і прапаноў украінскага боку. На яго думку, гэта сьведчыць аб пэўнай пазыцыі краіны, з чаго трэба рабіць сур'ёзныя высновы.
«Мне здаецца, што трэба ўжо рабіць сурʼёзныя высновы з пазыцыі Беларусі, з пазыцыі Казахстана. Калі яшчэ можна зразумець галасаваньня Сырыі, Паўночнай Карэі, – гэта проста сатэліты. Але, так скажам, нашы суседзі, нашы былыя партнэры па СНД – я не магу зразумець, чаму яны галасуюць »супраць«, – сказаў Ельчанка.
На яго думку, дэклярацыі Беларусі аб сваім «нэўтралітэце» у такой сытуацыі гучаць дзіўна.
»Я асабіста цалкам падтрымліваю, я не памятаю ўжо хто гэта прапаноўваў, некаторыя групы дэпутацкія ў нас у Вярхоўнай Радзе, што нам трэба проста пераносіць гэтую пляцоўку з Менска ў нейкую іншую сталіцу. Пры ўсёй маёй павазе да беларускай дыпляматыі, але я не магу такую пазыцыю зразумець, пра якую нэўтральнасьць ідзе гаворка?« – заявіў дыплямат.

Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка прапанаваў перанесьці перамовы па Данбасу з Менска «ў якую-небудзь іншую сталіцу». Амбасадар заявіў, што дэлегацыя Беларусі ў ААН «хранічна» галасуе супраць любых ідэй і прапаноў украінскага боку. На яго думку, гэта сьведчыць аб пэўнай пазыцыі краіны, з чаго трэба рабіць сур'ёзныя высновы.

«Мне здаецца, што трэба ўжо рабіць сурʼёзныя высновы з пазыцыі Беларусі, з пазыцыі Казахстана. Калі яшчэ можна зразумець галасаваньня Сырыі, Паўночнай Карэі, – гэта проста сатэліты. Але, так скажам, нашы суседзі, нашы былыя партнэры па СНД – я не магу зразумець, чаму яны галасуюць «супраць», – сказаў Ельчанка.

На яго думку, дэклярацыі Беларусі аб сваім «нэўтралітэце» у такой сытуацыі гучаць дзіўна.

«Я асабіста цалкам падтрымліваю, я не памятаю ўжо хто гэта прапаноўваў, некаторыя групы дэпутацкія ў нас у Вярхоўнай Радзе, што нам трэба проста пераносіць гэтую пляцоўку з Менска ў нейкую іншую сталіцу. Пры ўсёй маёй павазе да беларускай дыпляматыі, але я не магу такую пазыцыю зразумець, пра якую нэўтральнасьць ідзе гаворка?» – заявіў дыплямат.

news.liga.net/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт