Logo Polskiego Radia
Print

Па факце выбуху ў ААТ «Магілёўдрэў» распачатая крымінальная справа

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.09.2018 14:40
На момант выбуху ў вытворчым памяшканьні знаходзілася дзевяць работнікаў.
http://sk.gov.by/by/structure-central-by/, https://be.wikipedia.org/w/index.php?curid=231343

Па факце выбуху ў ААТ «Магілёўдрэў» распачатая крымінальная справа, працу на месцы здарэньня каардынуе кіраўнік Сьледчага камітэта Іван Наскевіч, паведамляе прэс-служба СК.
Паводле папярэдніх дадзеных, увечары 25 верасьня каля 18.30 у лякафарбавым цэху прадпрыемства адбылося ўзгараньне з адначасовым выбухам, у выніку якога пашкоджаны канструкцыі і абсталяваньне цэха. Пажар быў ліквідаваны супрацоўнікамі МНС.
На момант выбуху ў вытворчым памяшканьні знаходзілася дзевяць работнікаў. Шэсьць чалавек (тры жанчыны і тры мужчыны) з траўмамі рознай ступені цяжкасьці шпіталізаваныя.
Па гэтым факце распачатая крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 302 (парушэньне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны і правілаў бясьпекі, якія прывялі да выбуху і прычыненьня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў работнікам прадпрыемства) Крымінальнага кодэкса.
Наскевіч, які прыбыў 26 верасьня ў Магілёў, правёў апэратыўную нараду са сьледчай групай, створанай для расьсьледаваньня крымінальнай справы. Кіраўнік ведамства «азнаёміўся з вынікамі першапачатковых сьледчых дзеяньняў, даў шэраг указаньняў у рамках каардынацыі далейшых дзеяньняў структур, якія ўзаемадзейнічаюць, а таксама паставіў ход расьсьледаваньня на асабісты кантроль». Абмеркаваны меры, неабходныя для бесьперабойнага функцыянаваньня прадпрыемства і недапушчэньня такіх выпадкаў у будучыні.
На нарадзе, акрамя кіраўніцтва абласнога ўпраўленьня Сьледчага камітэта, прысутнічалі кіраўнікі тэрытарыяльных падразьдзяленьняў МНС, Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз, УУС, Міністэрства працы, службовыя асобы прадпрыемства.
Сьледчымі пачаты паўторны агляд месца здарэньня. Канфіскаваны шэраг аб'ектаў з мэтай далейшага іх дасьледаваньня спэцыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз. Таксама далучана да матэрыялаў крымінальнай справы дакумэнтацыя прадпрыемства, у тым ліку якая рэглямэнтуе тэхніку бясьпекі на вытворчасьці. Працягваюцца допыты сьведак, у тым ліку службовых асоб ААТ «Магілёўдрэў».

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт