Logo Polskiego Radia
Print

Намесьнікі кіраўніка МЗС Беларусі наведаюць Брусэль і Прагу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2018 14:01
У Бэльгіі яны прымуць удзел у сустрэчы краінаў-удзельніц УП, а ў Чэхіі ў машынабудаўнічай выставе.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Намесьнікі кіраўніка МЗС Беларусі наведаюць Брусэль і Прагу
У Бэльгіі яны прымуць удзел у сустрэчы краінаў-удзельніц УП, а ў Чэхіі ў машынабудаўнічай выставе.
Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 3-5 кастрычніка наведае Брусэль для ўдзелу ў чарговай сустрэчы старэйшых службовых асоб краін — удзельніц ініцыятывы ЭЗ „Усходняе партнэрства”, паведаміў на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Паводле яго, у межах мерапрыемства плянуецца абмеркаваць прагрэс у рэалізацыі дваццаці задач „Усходняга партнэрства”, якія былі зацьверджаныя на брусэльскім саміце ініцыятывы ў лістападзе 2017 году. Увага таксама будзе нададзеная падрыхтоўцы штогадовай сустрэчы міністраў замежных спраў „Усходняга партнэрства” ў Люксэмбургу, заплянаванай на 15 кастрычніка.
З 2 па 5 кастрычніка адбудзецца рабочы візыт намесьніка міністра Яўгена Шастакова ў Чэхію. Ён наведае Брно й Прагу. Намесьнік міністра возьме ўдзел у працы штогадовай канфэрэнцыі „Бізнэс-дзень Рэспублікі Беларусь” у рамках 60-й юбілейнай міжнароднай машынабудаўнічай выставы ў Брно, падчас якой будзе прадстаўленая экспазыцыя Made in Belarus.
4 кастрычніка ў Празе заплянаваныя перамовы Шастакова з намесьнікам міністра прамысловасьці й гандлю Чэхіі Эдуардам Муржыцкім „для абмеркаваньня сумесных крокаў па пашырэньні двухбаковага супрацоўніцтва”, дадаў Глаз. Адбудуцца сустрэчы з першым намесьнікам старшыні палаты дэпутатаў парлямэнта Чэхіі Войцахам Філіпам і старшынёй чэшска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзянісам Карповічам.
belapan.by/racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт