Logo Polskiego Radia
Print

МАРГ хоча забараніць прадаваць у інтэрнэце вопратку і абутак сэканд-хэнд

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.10.2018 11:54
Зроблена гэта па просьбе канцэрна «Беллегпрам» для «забесьпячэньня насельніцтва якаснымі таварамі».
quinntheislander/pixabay.com/CC0

МАРГ хоча забараніць прадаваць у інтэрнэце вопратку і абутак сэканд-хэнд
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі абнародавала для грамадзкага абмеркаваньня папраўкі ў Правілы продажу тавараў пры ажыцьцяўленьні розьнічнага гандлю па ўзорах. У прыватнасьці, прапануецца забараніць раздробны продаж сэканд-хэнду (абутку і адзеньня) праз інтэрнэт-крамы і наогул па схеме «гандаль па ўзорах».
Зроблена гэта па просьбе канцэрна «Беллегпрам» для «забесьпячэньня насельніцтва якаснымі і бясьпечнымі таварамі лёгкай прамысловасьці».
Акрамя таго, заяўляюць у міністэрстве, пры рэалізацыі тавараў сэканд-хэнд пакупнікі ня могуць цалкам атрымаць інфармацыю пра стан тавараў і іх недахопы па іх фатаграфіях або апісаньнях, разьмешчаных на сайце.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт